Затрыманага ў Маскве беларускага анархіста трымаюць у «амерыканцы»
01.12.2010 14:19
—
Новости Общества
|
Затрыманы 28 лістапада ў Маскве Ігар Аліневіч знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ («Амерыканцы») ў Менску. Пра гэта маці актывіста паведаміў дзяжурны адвакат. Больш за двое сутак сябры Ігара расшуквалі яго ў аддзяленьнях міліцыі і ізалятарах Масквы. Але расійскія праваахоўнікі адмаўлялі наяўнасьць у іх такога затрыманага, разам з датычнасьцю сваіх супрацоўнікаў да гвалтоўнага захопу Аліневіча. Толькі ўвечары 30 лістапада ўдалося знайсці сваякоў Ігара ў Мінску, якія паведамілі, што Ігар знаходзіцца ў ізалятары Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Пра гэта яны даведаліся 29 лістапада ад абавязковага бясплатнага адваката, прадастаўленага Ігару КДБ. Такім чынам, менш чым за суткі Ігар Аліневич быў дастаўлены з Масквы ў Мінск. Сябры не выключаюць, што Аліневіча маглі вывезці незаконна на тэрыторыю Беларусі і на месцы аформіць затрыманне, каб не марнаваць час на працэдуры па экстрадыцыі.Аднак, якім чынам, насамрэч, адбылася выдача затрыманага беларускаму боку пакуль дакладна невядома. Ігара Аліневіча падазраюць ва ўдзеле ў нападах на генштаб у Менску і амбасаду Расіі гэтай восеньню.Нагадаем, што абвінавачванне ў нападах, якія былі аб’яднаныя ў адну крымінальную справу аб хуліганстве (частка 2 арт 339 Крымінальнага Кодэксу) прад’яўленае пакуль Мікалаю Дзядку, Аляксандру Францкевічу і Максіму Веткіну. Максім Веткін і Аляксандр Францкевіч утрымліваюцца на Валадарцы, Мікалай Дзядок — у Жодзінскім СІЗА. Яшчэ адзін падазраваны па справе падпалаў Зміцер Дубоўскі знаходзіцца ў вышуку. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікамі спецслужбаў быў затрыманы ў Маскве і дастаўлены ў Мінск беларускі анархіст |
|