Паштальёны разнясуць віншаванні ад Дзеда Мароза. 21.by

Паштальёны разнясуць віншаванні ад Дзеда Мароза

02.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Днямі ва ўсіх паштовых аддзяленнях краіны распачаўся прыём замоў на атрыманне дзятвой паштовых віншаванняў ад Дзеда Мароза. Як паведамілі журналісту "Звязды" супрацоўнікі "Белпошты", у гэтым годзе паштовы падарунак уключае ў сябе навагоднюю паштоўку з віншаваннямі ад Дзеда Мароза, развіццёвую кніжку "Навагоднія прыгоды" з рознымі гульнямі, загадкамі і шарадамі, шакаладку і мяккую цацку — зайца, які з'яўляецца сімвалам надыходзячага года.

Аформіць замову для беларускага адрасата можна будзе па 28 снежня ўключна, а яе кошт складзе 23 тысячы рублёў. Непасрэдна напярэдадні Новага года паштальён даставіць і ўручыць дзіцяці паштовы падарунак ад Дзеда Мароза. Разам з тым у беларусаў ёсць магчымасць павіншаваць такім арыгінальным чынам сваіх сваякоў і сяброў у далёкім і блізкім замежжы. Праўда, у гэтым разе з афармленнем замовы трэба паспяшацца — зрабіць заяўку трэба не пазней за 15 снежня. Гэта звязана з хуткасцю дастаўкі міжнароднай карэспандэнцыі, асабліва ў перадсвяточныя дні. Для адрасатаў у Расіі і Літве паштовы падарунак ад беларускага Дзеда Мароза будзе каштаваць 36 580 рублёў, а для адрасатаў у іншых краінах — 38 710 рублёў.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі ва ўсіх паштовых аддзяленнях краіны распачаўся прыём замоў на атрыманне дзятвой паштовых віншаванняў ад Дзеда Мароза. Як паведамілі журналісту...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика