Золатавалютныя рэзервы Беларусі дасягнулі $6 807,9 мільёна
02.12.2010
—
Новости Общества
|
Зафіксаваная на 1 снежня велічыня золатавалютных рэзерваў у нацыянальным вызначэнні дасягнула максімальна гістарычнага значэння для краіны — 6 мільярдаў 807 мільёнаў 900 тысяч долараў ЗША, паведаміў карэспандэнту "Звязды" намеснік начальніка Упраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Міхаіл Журавовіч. У мінулым месяцы гэтыя рэзервы папоўніліся сродкамі ў кітайскіх юанях, якія былі атрыманыя ў рамках рэалізацыі Пагаднення аб правядзенні валютнай здзелкі СВОП паміж Нацбанкам Беларусі і Народным банкам Кітая. Міжнародныя рэзервовыя актывы нашай краіны ў вызначэнні спецыяльнага стандарту распаўсюджвання звестак МВФ за адзінаццаць месяцаў павялічыліся на 72,8 мільёна долараў і на 1 снежня дасягнулі ў эквіваленце 5 мільярдаў 725 мільёнаў 300 тысяч долараў. Нацбанк разам з урадам маюць намер і далей працягваць планамерную работу па нарошчванні золатавалютных рэзерваў Беларусі. Сёлета іх аб'ём павінен павялічыцца не менш як на 0,5 мільярда долараў, а налета — не менш як на 1,2 мільярда. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зафіксаваная на 1 снежня велічыня золатавалютных рэзерваў у нацыянальным вызначэнні дасягнула максімальна гістарычнага значэння для краіны — 6 мільярдаў 807...
|
|