Аўтамабіль-самалёт, ранец з рэактыўным рухавіком і іPad — лепшыя вынаходніцтвы 2010 года
02.12.2010
—
Новости Общества
|
Амерыканскі часопіс Tіme апублікаваў штогадовы спіс 50-ці самых яркіх вынаходніцтваў мінулага года ў галіне тэхналогій, транспарту, аховы здароўя, альтэрнатыўнай энергетыкі і іншых.
У спіс лепшых вынаходніцтваў увайшоў неверагодна лёгкі аўтамабіль Antro Solo на сонечных батарэях, прызначаны для паездак на адлегласць не больш чым у 15—25 кіламетраў. Яшчэ адзін тыповы прыклад вынаходніцтва, якое заклікае зрабіць нашу планету лепшай, чысцейшай і зелянейшай — яхта з ветразем, створаная з 8,7 млн пластыкавых бутэлек. Першае ж месца ў намінацыі "транспарт" эксперты аддалі аўтамабілю, які лётае, — Terrafugіa Transіtіon (2), для кіравання якім патрэбныя правы вадзіцеля і пасведчанне пілота. Часопіс адзначыў і работу новазеландца Глена Марціна. Гэты вынаходнік стварыў не вельмі кампактны, але цалкам дзейны ранец з убудаваным рэактыўным рухавіком. Ён падымае свайго ўладальніка на вышыню да 2,5 кіламетра і дазваляе яму пратрымацца ў паветры не менш за паўгадзіны. Адно з галоўных вынаходніцтваў 2010 года, неабходных для вядзення ваенных дзеянняў, на самай справе было прыдумана яшчэ ў XІV стагоддзі. Гэта экзашкілет XOS2, які насамрэч уяўляе сабой амаль рыцарскія даспехі — важыць 70 кілаграмаў і дазваляе яго носьбіту лёгка падымаць грузы масай да 91 кілаграма. У вобласці медыцыны і аховы здароўя эксперты часопіса адзначаюць сістэму, якая нейтралізуе малярыйных камароў пры дапамозе лазернага промня. Прылада здольная адрозніваць камароў ад іншых насякомых, аналізуючы частату ўзмахаў крылаў. Яшчэ адно вынаходніцтва — акуляры EyeWrіter (3), якія рэгіструюць рухі вока, што павінна дапамагчы людзям, якія страцілі здольнасць рухацца, выказваць свае думкі. Іншае вынаходніцтва ў перспектыве дазволіць падоўжыць жыццё курцам, у якіх развіўся рак лёгкіх. Навукоўцам пры дапамозе ствалавых клетак атрымалася выгадаваць у лабараторыі лёгкія (пакуль мышыныя), якія на 95% падобныя на нармальныя органы. Гэтая тэхналогія можа быць выкарыстаная для частковай замены пашкоджаных лёгкіх. У спіс Tіme патрапіў таксама карысны робат EMІLY, які прызначаны для выратавання тапельцаў. Ён можа плыць папярок хваляў з хуткасцю 10,7 метра ў секунду — у 15 разоў хутчэй за добра навучанага выратавальніка. У даўжыню робат крыху большы за метр і фактычна ўяўляе сабой перасоўны надзіманы буёк. У сферы робататэхнікі і праграмнага забеспячэння Tіme адзначыў праграмную сістэму, створаную спецыялістамі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме. Сістэма ўяўляе сабой дэтэктар сарказму ў каментарах, якія пакідаюцца ў сеціве. Падчас тэсціраванняў ранніх яе версій на 66 тыс. каментараў, размешчаных на сайце найбуйнейшага сеткавага супермаркета, яна прадэманстравала дакладнасць працы на ўзроўні 77%. Завяршае спіс галоўных вынаходніцтваў 2010 года адмысловая пена, якая распыляецца з пульверызатара, застывае на целе чалавека і захоўвае форму. Асноўныя кампаненты рэчыва ўяўляюць сабой пераплеценыя валокны і нагадваюць тканіну. У будучыні пры дапамозе такіх балончыкаў кожны зможа канструяваць сабе адзежу на свой густ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амерыканскі часопіс Tіme апублікаваў штогадовы спіс 50-ці самых яркіх вынаходніцтваў мінулага года ў галіне тэхналогій, транспарту, аховы здароўя, альтэрнатыўнай... |
|