Абмену не падлягае
03.12.2010
—
Новости Общества
|
Мы (маці і дарослы сын) займаем аднапакаёвую кватэру на ўмовах дагавора найму службовага жылога памяшкання. Ці дапускае заканадаўства абмен такой кватэры на 2-пакаёвую непрыватызаваную? А. Горбік, Гомельскі р-н. Гомельскі р-н.Парадак абмену жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду на жылыя памяшканні дзяржаўнага або прыватнага жыллёвага фонду ўстаноўлены Правіламі, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 1999 г. № 1191. У адпаведнасці з пунктам 9 названых Правілаў абмен жылымі памяшканнямі не дапускаецца, калі, у прыватнасці, жылое памяшканне з'яўляецца службовым, знаходзіцца ў спецыяльным доме або адносіцца да жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання. Пунктам 75 Палажэння аб парадку ўліку грамадзян з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў, выдзялення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду (зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2005 г. № 565 "Аб некаторых мерах па рэгуляванні жыллёвых адносін") таксама вызначана, што службовыя жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду не падлягаюць прыватызацыі, абмену, падзелу і здачы па дагаворы паднайму, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Віктар САВІЦКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы (маці і дарослы сын) займаем аднапакаёвую кватэру на ўмовах дагавора найму службовага жылога памяшкання. Ці дапускае заканадаўства абмен такой кватэры на... |
|