"Разумны план на пяцігодку: напружана, але па сілах выканаць". 21.by

"Разумны план на пяцігодку: напружана, але па сілах выканаць"

03.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дэлегаты Усебеларускага сходу

 Валерый Берастаў — начальнік Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці. Цяпер ён таксама з'яўляецца старшынёй абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прыме ўдзел у ІV Усебеларускім народным сходзе.

— Праца на перспектыву плануецца ў кожным маленькім і вялікім калектыве. І ў кожным рэгіёне, а тым больш у дзяржаве. Я браў удзел у другім Усебеларускім сходзе, калі працаваў старшынёй райвыканкама. Мяне ў той час уразіла падрыхтоўка і масавасць гэтага мерапрыемства, фундаментальная прапрацоўка плана сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на будучую пяцігодку.

— Што вы меркавалі пра гэты план? Ці былі ўпэўненыя ў яго выкананні?

— Калі казаць шчыра, то тады падавалася, што лічбы не вельмі рэальныя. Таму што ў той час краіна толькі падымалася "на калені з лапатак" пасля развалу СССР. Аднак вялікая праца ўсіх рэгіёнаў і ведамстваў забяспечылі выкананне той пяцігодкі. Вядома ж, усё было ў напружанні. Беларусь крытыкавалі з-за мяжы. Але прагнозныя паказчыкі былі забяспечаныя.

— Цяпер на ІV Усебеларускім народным сходзе будзе прымацца новы 5-гадовы план...

— Так, без плана дзеянняў жыць немагчыма. Я бачыў праект, і ўсе паказчыкі нібыта нам па сілах. Галоўная мэта дзяржавы, паводле Канстытуцыі, — гэта павышэнне дабрабыту нашых людзей, павелічэнне заробкаў і розных выплат. Можа, каб забяспечыць рэзкі рост дабрабыту, трэба было б у разы запланаваць павелічэнне вытворчасці прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі. Аднак зроблена ўсё з добрым розумам: напружана, але можна выканаць.

— Паказчыкі рэальныя?

— Так, таму што іх фарміраванне ішло знізу: ад працоўных калектываў, раёнаў, абласцей і, нарэшце — рэспубліка. Паказчыкі адпрацавалі дэталёва. Яны будуць выкананыя, калі ўсё будзе належным чынам арганізавана.

— Якія праблемы сваёй галіны вы хацелі б узняць на Усебеларускім сходзе?

— Статыстыка — гэта тая структура, якая рыхтуе і прадастаўляе органам улады і кіраўніку дзяржавы зводную статыстычную інфармацыю, якая ляжыць у аснове прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў. Нам часта скардзяцца на вялікую нагрузку статыстычнай справаздачнасці. Яна сапраўды немалая. Хоць за апошнія гады нагрузку на рэспандэнтаў удалося знізіць у 1,5 раза.

Але тут трэба зразумець, што зусім без статыстыкі абысціся немагчыма. Ва ўсім свеце менавіта статыстыка ляжыць у аснове працы кадраў усіх узроўняў і прыняцця правільных рашэнняў. Калі кіраўнік любога рангу хоча мець дакладную, аб'ектыўную інфармацыю аб становішчы спраў у сваім рэгіёне, ён абавязаны абапірацца на статыстыку, яе лічбы.

— Вы цяпер узначальваеце абласную выбарчую камісію. Як ідзе выбарчая кампанія на Магілёўшчыне?

— Першы этап, збор подпісаў у падтрымку патэнцыйных кандыдатаў, мінуў. Прайшоў ён роўна, без усялякіх нюансаў і эксцэсаў. Ад ініцыятыўных груп скаргаў не было, заявы аб перашкодах і скажэннях выбарчага заканадаўства ў абласную камісію не паступалі. Пасля праверкі сапраўднасці подпісаў былі знятыя толькі нязначныя працэнты, але гэта не паўплывала на рэгістрацыю кандыдатаў.

Цяпер другі адказны этап — агітацыйная кампанія, якая працягнецца да самых выбараў. Давераныя асобы кандыдатаў у прэзідэнты ўжо прыступілі "ў поўны рост" да сваёй працы ў нашай вобласці.

Я жадаю кандыдатам і давераным асобам, каб яны працавалі ў межах заканадаўства ў правядзенні агітацыі. Выбаршчыкаў прашу прыняць удзел у выбарах, вызначыцца (цяпер дастаткова інфармацыі пра кандыдатаў) і аддаць свой голас. Няхай людзі галасуюць за моцную Беларусь, якая будзе развівацца.

Гутарыла Ілона Іванова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Валерый Берастаў — начальнік Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці. Цяпер ён таксама з'яўляецца старшынёй абласной камісіі па выбарах...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика