Мінчане сталі часцей заключаць шлюбныя дагаворы
03.12.2010
—
Новости Общества
|
Жыхары сталіцы сталі часцей заключаць у дзяржаўных натарыяльных канторах шлюбныя дагаворы і пагадненні аб аліментах, паведаміла першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама Вольга Казлова. Так, за студзень—верасень гэтага года аформленыя 703 шлюбныя дагаворы, у той час як за аналагічны перыяд 2009-га — 639. Прычым цяпер падпісаць такі дагавор можна і да вяселля, але ён увойдзе ў сілу пасля заключэння шлюбу. У асноўным сужэнцы вызначаюць у дакуменце прававы рэжым маёмасці як у перыяд шлюбу, так і пры разводзе, розныя кампенсацыі, пагадненне аб дзецях. Былі ў практыцы сталічных натарыу- саў і выпадкі, калі муж і жонка жадалі абумовіць у дагаворы, каму пры скасаванні шлюбу дастануцца хатнія жывёлы. Усё большую папулярнасць у мінчан атрымлівае пагадненне аб аліментах. Яго сталі афармляць з канца мая 2009 года, калі былі ўнесеныя змяненні ў Інструкцыю аб парадку ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў. За студзень—верасень 2010 года ў сталічных натарыяльных канторах складзены 32 такія пагадненні. У дакуменце бакі прапісваюць суму аліментаў, перыядычнасць выплат і іншыя ўмовы. У лік выплаты аліментаў бацькі могуць аформіць на дзіця кватэру, дачу, аўтамабіль. У ліку новых відаў натарыяльных дзеянняў, прадыктаваных апошнімі змяненнямі ў заканадаўстве, таксама пагадненне аб рэалізацыі закладзенай маёмасці, дагавор сурагатнага мацярынства (за тры кварталы гэтага года аформленыя 14 такіх дагавораў). Святлана ФРАЛЯНКОВА, "Мінск—Навіны". "Мінск—Навіны".Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхары сталіцы сталі часцей заключаць у дзяржаўных натарыяльных канторах шлюбныя дагаворы і пагадненні аб аліментах, паведаміла першы намеснік начальніка... |
|