Навучыцца дрэсіроўцы жывёл змогуць нават дзеці
03.12.2010
—
Новости Общества
|
Чым яшчэ здзівіць цырк у новым сезоне? Пасля працяглай рэканструкцыі Беларускі дзяржаўны цырк зноў пачне працаваць. Сёння гледачы ўбачаць першае прадстаўленне. Пра тое, як відазмяніўся цырк за час рэканструкцыі, журналістам распавяла дырэктар і мастацкі кіраўнік "Белдзяржцырка" Таццяна БАНДАРЧУК. Адным з галоўных сюрпрызаў шоу стане атракцыён "Лас-Вегас" румынскага дрэсіроўшчыка Штэфана Плешаяну. Гледачы пабачаць белых тыграў, ільвоў, вярблюдаў, коней і сабак. Нумар ужо паспелі ацаніць гледачы ў Італіі, Германіі, Аўстрыі і Іспаніі. Матацыклістаў у паветры прадставіць нумар "Шар смеласці" пад кіраўніцтвам Аляксандра ЛОГІНАВА. Таксама ў праграме — акрабаты, гімнасты, жанглёры... Нядаўна былі змененыя і правілы ўваходу ў цырк, згодна з якімі дзецям ва ўзросце трох і больш гадоў патрэбна будзе ўжо набываць асобны квіток — бясплатна змогуць прайсці дзеці толькі да трох гадоў. — У нас самы танны цырк у СНД, — зазначыла між іншым Таццяна БАНДАРЧУК. — Кошт білетаў — ад 25 тысяч. Самыя дарагія білеты — па 70 тысяч рублёў — на першыя два рады. Увогуле трэба разумець: гэтыя грошы ідуць на аплату корму для жывёл: за дзённую порцыю корму мы аддаём 300 еўра. Музей цырка і курсы па дрэсіроўцы — На сёння ў цырку скончана 70 працэнтаў ад той працы, якая была запланаваная, — працягвае Таццяна БАНДАРЧУК. — Засталося дачакацца, калі будзе скончаны трэці пускавы комплекс і апусцяць бар'ер. Ужо падрыхтаваныя тры платформы: першая — паркет, другая — лёд, трэцяя — эстрадная камп'ютарная падлога, якая свеціцца — іх наладжванне будзе скончана вясной. Некаторыя перамены адбыліся і ў тэхнічным афармленні — з'явіўся асобны рэпетыцыйны манеж, павялічылася колькасць буфетаў, уладкаваныя два новыя паверхі — падземны і верхні. У апошнім кіраўніцтва цырка плануе размясціць музей. Як расказала дырэктар цырка, у перспектыве, на арэне стане магчымым правядзенне танцавальных вечароў, конкурсаў і фестываляў, а таксама чэмпіянатаў па спартыўных танцах. Новы накірунак — дзіцячыя студыі. — Яны будуць розных напрамкаў. Як камерцыйныя, так і не камерцыйныя. У першых — дзеці, пры жаданні бацькоў змогуць наведваць заняткі па эстэтыцы, этыцы, акцёрскім майстэрстве. Заняткі будуць праходзіць па класах — пры жаданні дзецям распавядуць сакрэты дрэсіроўкі катоў, напрыклад; у другіх — мы будзем весці адбор таленавітых дзяцей з усёй краіны — мы плануем стварыць унікальныя цыркавыя нумары, якія будуць прадстаўляць наш цырк на міжнародным узроўні. Днямі ў цырку прайшло першае прадстаўленне — закрытае. Першымі гледачамі ў новых сценах сталі будаўнікі, якія працавалі над рэканструкцыяй, і іх сем'і. Ілья ЛАПАТО. Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чым яшчэ здзівіць цырк у новым сезоне? Пасля працяглай рэканструкцыі Беларускі дзяржаўны цырк зноў пачне працаваць. Сёння гледачы ўбачаць першае прадстаўленне.... |
|