Горад майстроў, раён працаўнікоў. 21.by

Горад майстроў, раён працаўнікоў

03.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Пастаўскі раён езджу заўсёды з вялікім задавальненнем. Старажытныя Паставы, якім вось ужо больш за 600 гадоў, асабіста мне вельмі нагадваюць гарадок з добрага фільма-казкі "Горад майстроў", які і цяпер гляджу на адным подыху.

Безумоўна, Паставам пашанцавала: тут захаваліся цэлыя кварталы дамоў, пабудаваных нашымі продкамі. І, як заўсёды, калі гуляеш па Паставах, цягне наведаць стары млын, дзе цяпер працуе Дом рамёстваў. Гэтая ўстанова культуры пачала сваю дзейнасць яшчэ напрыканцы 1990-х у будынку былога вадзянога млына, дзе апрацоўвалі зерне і малолі з яго якасную муку. Тады ў помніку архітэктуры канца 19-га — пачатку 20-га стагоддзя адкрыўся ўтульны дом для заняткаў людзей з "залатымі рукамі", а таксама ўсіх тых, хто хоча засвоіць традыцыйныя рамёствы беларусаў. Тут працуюць гурткі, творчыя майстэрні, арганізуюцца выставы, тэатралізаваныя дзействы. А колькі разоў умельцы з Пастаў з'яўляліся дыпламантамі самых розных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў! У ліку апошніх і свята-конкурс "Горад майстроў" — на знакамітым музычным фестывалі "Славянскі базар" у Віцебску. Між іншым, у Паставах на беразе ракі Мядзелка ёсць свой амфітэатр, дзе ў ліку іншых акцый праходзіць і фестываль "Звіняць цымбалы і гармонік"...

Вырабы, якія вам спадабаюцца, можна набыць там жа, у салоне-краме, што знаходзіцца ў пакойчыку млына, а таксама ў суправаджэнні работнікаў можна завітаць у творчыя майстэрні. Дарэчы, ёсць нават магчымасць стаць вучнем падчас майстар-класаў...

Каб атрымаць вялікую асалоду ад падарожжа па Паставах, тут ёсць усё. Прыезджы можа спыніцца ва ўтульных гатэлях, якія, што "дзіўна", па сваім сэрвісе нагадваюць гатэлі ў такіх жа малых еўрапейскіх гарадах, дзе гасцінічны бізнэс наладжаны даўно.

Не за гарамі навагоднія святы. У Пастаўскім раёне вам трэба пабываць абавязкова, каб святкаванне запомнілася надоўга. Пастаўскі сваяк Дзеда Мароза — Зюзя Паазерскі — чакае вас у сваёй рэзідэнцыі. Народнае гулянне ў лесе ў кампаніі з панам Зюзем і яго казачнымі памочнікамі гарантуе вам добры настрой і шмат прыемных успамінаў.

А потым мо махнуць у Парыж? Новы год у Парыжы — добрыя ваяж і адпачынак.

Нагадаю, што ў Пастаўскім раёне ёсць свой Парыж. Калісьці гэты населены пункт меў назву Навадруцк, хоць раней называўся Парыжам. Мясцовыя энтузіясты дзясяткі гадоў патрацілі, каб гэтая назва зноў з'явілася на карце раёна. І вось некалькі гадоў таму іх мара ажыццявілася. Так што не здзіўляйцеся, калі ў турыстычнай фірме вам раптам прапануюць па сапраўды вельмі смешных цэнах адправіцца ў Парыж.

І не пашкадуеце, калі наведаеце беларускі Парыж, дзе, безумоўна, у ліку іншага ўбачыце вежу, якая вельмі нагадвае Эйфелеву... Краязнаўцы тлумачаць "парыжскі феномен" тым, што падчас вайны 1812 года Напалеон Банапарт быў у захапленні ад мясцовай прыгажосці і быццам бы ўсклікнуў: "Тут не горш, чым у Парыжы!" Абавязкова, калі будзе магчымасць, таксама наведаю Парыж і, безумоўна, падзялюся першымі ўражаннямі з сябрамі па тэлефоне. Наведаю абавязкова мясцовы "Манмартр" — парыжскі Дом культуры, які стаіць на ўзгорку на месцы былога маёнтка. Расказваюць, што тут можна ўзяць удзел у традыцыйных абрадах, убачыць, як святкавалі Калядкі калісьці...

Як абанент МТС, я упэўнены, што падчас камандзіроўкі МТС не падвядзе. У чым ужо пераконваюся не першы год.

У Пастаўскім краі дзіўным чынам і ў ХХІ стагоддзі ўмеюць спалучаць традыцыйны лад жыцця з сучаснымі рэаліямі. Напрыклад, у прыватных сядзібах для турыстаў ёсць магчымасць пажыць у атмасферы мінулага і пры гэтым мець магчымасць карыстацца сучаснымі тэхналогіямі. Мабільная сувязь для таго і прыдумана, каб адлегласці не адбіваліся на магчымасці быць заўсёды "цывілізаваным" чалавекам. І добра, што глыбінка ў гэтым пытанні не адстае ад вялікіх гарадоў. У вёсках нават старажылы засвойваюць інтэрнэт, каб не толькі не адставаць ад часу, а мець магчымасць карыстацца ўсімі апошнімі тэхналагічнымі дасягненнямі. І кампанія МТС — вядучы аператар па аказанні мабільных паслуг у нашай краіне — стараецца задаволіць усіх сваіх кліентаў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Пастаўскі раён езджу заўсёды з вялікім задавальненнем. Старажытныя Паставы, якім вось ужо больш за 600 гадоў, асабіста мне вельмі нагадваюць гарадок з добрага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика