Беларускую чыгунку пакуль акцыянаваць не будуць
03.12.2010 10:03
—
Новости Общества
|
У акцыянаванні Беларускай чыгункі пакуль няма неабходнасці. Такое меркаванне выказаў 2 снежня на «Свае планы па продажы акцый і прыцягненні прамых інвестыцый мы не выбудоўваем. Не лічым, што гэта неабходна рабіць цяпер», — падкрэсліў начальнік БЧ. «У той жа час, калі ва ўрада і будуць такія планы, то яны будуць чымсьці абгрунтаваныя», — дадаў Сівак. Тлумачачы свой пункт гледжання, ён адзначыў, што БЧ — адна з нямногіх чыгунак, якія не атрымліваюць грошай з бюджэту. Начальнік БЧ нагадаў, што Расійскія чыгункі сталі акцыянерным таварыствам, пачалі атрымліваць значныя сродкі з бюджэту. «У чым тут выйсце? Калі раней РЧ мелі элементарны парк і спраўляліся з наяўным аб’ёмам перавозак, але з меншымі тарыфамі, пры гэтым не беручы грошай з бюджэту, то сёння іх парк вырас, з’явіліся прыватнікі, значна выраслі і тарыфы, і грошы пайшлі з бюджэту», — сказаў Сівак. Пры гэтым ён падкрэсліў, што сёння чыгунка і транспартная інфраструктура ў цэлым — гэта частка бяспекі дзяржавы. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У акцыянаванні Беларускай чыгункі пакуль няма неабходнасці. Такое меркаванне выказаў 2 снежня на прэс-канферэнцыі начальнік БЧ Анатоль Сівак. «Свае... |
|