У распачынанні крымінальнай справы па факце гібелі Бябеніна адмоўлена
03.12.2010 12:06
—
Новости Общества
|
Пракуратура Мінскай вобласці адмовіла ў распачынанні крымінальнай справы па факце гібелі журналіста Алега Бябеніна. Як паведамілі ў пракуратуры Мінскай вобласці, праверка па гэтым факце завершана. Згодна з заключэннем, смерць адбылася ў выніку самагубства. Завершаны ўсе неабходныя экспертызы. Яны, у прыватнасці, пацвердзілі, што ў момант смерці Бябенін быў у стане моцнага алкагольнага ап’янення.Матэрыялы праверки адпраўлены нагляднаму пракурору Мінскай вобласці. Цела Алега Бябеніна, заснавальніка і кіраўніка папулярнага сайта www.charter97.org, было знойдзена ў пятлі 3 верасня ў яго загарадным доме ў вёсцы Пярхурава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Да праверкі акалічнасцяў смерці журналіста прыцягваліся эксперты АБСЕ. У падрыхтаваным імі заключэнні сказана: вынікі ўскрыцця і рэчавыя доказы, сабраныя на месцы здарэння, «ясна сведчаць, што прычынай смерці стала самазабойства праз павешанне». «Ацэнка і аналіз экспертаў такія, што на падставе доказаў і даступнай для іх інфармацыі яны прыйшлі да высновы, што няма прычын думаць, што Бябеніна павесілі пасля смерці», — гаворыцца ў паведамленні АБСЕ. Многія калегі і сябры журналіста, у тым ліку кандыдат у прэзідэнты Беларусі, лідар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, у чыю каманду ўваходзіў Бябенін, з версіяй самазабойства не згодныя. На думку Саннікава, чакаць аб’ектыўнага расследавання гібелі журналіста пры цяперашняй уладзе бессэнсоўна. «Беларускія ўлады смерць Бябеніна ператварылі ў палітычную гульню з Еўропай. Экспертаў АБСЕ, якія прыязджалі для ацэнкі расследавання, яны проста выкарысталі. І ні следства, ні эксперты АБСЕ не развеялі нашых сумненняў у тым, што Бябенін быў забіты, а не скончыў жыццё самагубствам. Наадварот, яны толькі ўзмацнілі нашы падазрэнні», — заявіў кандыдат у прэзідэнты. Саннікаў мае намер займацца расследаваннем смерці Бябеніна. «Гэта мой абавязак, і я ўпэўнены, што расследаванне будзе праведзена», — падкрэсліў палітык. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратура Мінскай вобласці адмовіла ў распачынанні крымінальнай справы па факце гібелі журналіста Алега Бябеніна. Як паведамілі ў пракуратуры Мінскай...
|
|