Ужо дакладна вядома, што 6–7 снежня Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт возьме ўдзел у IV Усебеларускім народным сходзе.
Пра гэта паведамляе афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Нагадаем, што экзарх не раз удзельнічаў ва Усебеларускіх сходах, за што яго неаднаразова крытыкавалі. Гэтым разам «Народная воля» распаўсюдзіла чуткі, быццам прадстаўнікі Праваслаўнай царквы могуць адмовіцца ад удзелу ў хурале.