Падарункі дэлегатам хурала пацягнулі на $575 тысяч. 21.by

Падарункі дэлегатам хурала пацягнулі на $575 тысяч

06.12.2010 17:21 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Удзел ва Усебеларускім сходзе для дэлегатаў з рэгіёнаў вельмі карысны. Усё, апроч нуднага шматгадзіннага сядзення ў зале Палаца Рэспублікі, цікава — і экскурсія па сталіцы, і канцэрт зорак эстрады. Але галоўнае — карысныя падарункі. Удзельнікі папярэдніх хуралаў атрымлівалі на дурніцу гарызонтаўскія тэлевізары. Што прадстаўлена ў сёлетнім меню падарункаў?

Частка падарункаў Юрыя Васкрасенкі

Таямніцу адкрыў дэпутат Мінгарсавету Юрый Васкрасенскі. У сваім блогу ён пералічыў усе прадметы з падарункавага набору і нават выставіў здымак. Вось толькі без мікрахвалёўкі. «Пакінуў у выканкаме, там зараз зусім фінансаванне абрэзалі, нават на алоўкі не хапае», — паскардзіўся дэлегат.

Карэспандэнт «Нашай нівы» прайшоўся па крамах і перапісаў цэны на такія ж ці аналагічныя тавары, каб даведацца, колькі каштуе краіне кожны дэлегат хуралу.

Самы дарагі падарунак — мікрахвалёўка ад «Гарызонта».

У фірмовай краме завода розныя мадэлі каштуюць ад 207 да 283 тысяч рублёў. Паколькі дэлегаты — людзі салідныя, але разам з тым не марнатраўцы, ацэнім іх печку ў сярэднюю лічбу — 245 тысяч рублёў

Наступны па цане — партфель ад «Галантэі». Натуральная скура, карычневы колер… Цягне на 172 400 рублёў у каталогу фабрыкі. Гадзіннік на фотаздымку дэлегата больш за ўсё нагадвае той, што ў каталогу «Праменя» каштуе 76 440 рублёў. Але на падарунак яшчэ нанесеная гравіроўка! Вядома ж, незадарма.

Тым часам кошт набору ўжо падбіраецца да паўмільёна рублёў…

Два фотаальбомы з краявідамі роднай краіны. Салідныя альбомы — калі гэта не турыстычныя брашуркі — каштуюць па 50 тысяч рублёў кожны. Вядома ж, набор ідэалагічнай літаратуры з пяці кніжак можна назваць бясцэнным. Але можна і паспрабаваць яго ацаніць, хоць у кнігарні знайсці пяць розных кніг па беларускай ідэалогіі складана. 35–40 тысяч рублёў — красная цана для іх.

Пераходзім да канцылярскіх дробязяў. Камплект, які складаецца з вялікага (фармата А4) і малога (А3) нататніка каштуе каля 40 тысяч рублёў, арганайзер з фірмовай сімволікай — каля 10 тысяч рублёў. Дзве ручкі — пёравая і шарыкавая — у футарале дадаюць да агульнага кошту яшчэ 12–15 тысяч рублёў. І апошняе — значок. Калі вырабляць вялікую партыю значкоў у прыватных кампаніях Мінска, за кожны трэба будзе заплаціць 2000 рублёў.

Няхітрая арыфметыка — агулам мы налічылі 700 тысяч рублёў. $230 на кожнага дэлегата. А іх было дзве з паловай тысячы… Агулам на ўсім — $575 тысяч бюджэтных грошай.
Падзяліцца навіной: 
Яўген Васількоў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны ўдзельнік увязе падарункаў на 700 тысяч рублёў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика