У 80 жыццё толькі пачынаецца
08.12.2010
—
Новости Общества
|
"Сцяг калектывізацыі" — такой была самая першая назва чачэрскай раённай газеты, заснаванай у 1930 годзе. Потым друкаваны орган мяняў назву не раз. Цікава, што ў гэтых зменах адлюстравана ўся наша гісторыя: "Стаханавец палёў" — перад вайной, у Вялікую Айчынную — "Смерць акупантам!". Пасля перамогі ў рэдакцыі вярнуліся да папярэдняй назвы, а потым сталі называцца "Шлях перамогі". Потым быў варыянт — "Трыбуна камунізму", а калі камунізм прыказаў жыць доўга, сталі называцца проста: "Чачэрскі веснік". У невялічкім райцэнтры сваю газету вельмі любяць, таму на свята, прысвечанае 80-годдзю перыядычнага выдання, прыехалі не толькі госці з вобласці, але і — галоўнае — прыйшлі звычайныя падпісчыкі, жыхары гарадка. Завіталі на свята і тыя журналісты, каму раёнка ў свой час дала шлях у жыццё. Многія з іх працавалі і працуюць зараз у абласных і рэспубліканскіх выданнях. Ірына Гоцманава, малады рэдактар газеты, лічыць, што галоўны поспех журналістыкі — заставацца творчымі асобамі і быць як мага бліжэй да свайго чытача. Прынамсі, калектыў раённага перыядычнага выдання сёння малады не толькі душой, але і ўзростам, так што для іх 80 гадоў — гэта час росквіту. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Сцяг калектывізацыі" — такой была самая першая назва чачэрскай раённай газеты, заснаванай у 1930 годзе. Потым друкаваны орган мяняў назву не раз. Цікава, што ў... |
|