Пачатак будаўніцтва хаты. 21.by

Пачатак будаўніцтва хаты

08.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сістэме традыцыйных усходнеславянскіх абрадаў каляндарнай і сямейнай скіраванасці адпаведная ўвага надавалася прынцыпу прадвызначальнага пачатку: "як пачнеш, так яно і будзе (атрымаецца)". Таму для вызначэння ўдалага часу пачатку будаўніцтва абавязкова ўлічваліся наступныя акалічнасці: час у гадавым вылічэнні, спрыяльная фаза Месяца і ўдалы дзень тыдня.

  На Беларусі прытрымліваліся правіла "Без Троіцы хата не строіцца". Разам з тым лічылася, што да вясновага дня памінання продкаў зямлю чапаць нельга. Таму найбольш спрыяльным часам закладзін хаты быў перыяд паміж Радаўніцай (9 дзень пасля Вялікадня) і Сёмухай (49 дзень пасля Вялікадня).

  Будаўніцтва пачыналі, калі месяц расце ("на маладзіку"). А ў некаторых мясцінах пачатак будаўніцтва быў прымеркаваны да сёмага дня новага Месяца ці на сёмага дня пасля поўні ("на старыку"), каб гаспадары хаты дажылі да старэчага ўзросту.

  На Беларускім Палессі была шырока распаўсюджаная традыцыя закладваць хату ў дзень нараджэння яе гаспадара.

  У той жа час абавязковай умовай пачатку ўсіх найбольш адказных спраў з'яўлялася іх непасрэднае суаднясенне з днём тыдня. У адпаведнасці з традыцыйнымі ўяўленнямі, зусім непрыдатнымі для закладкі хаты лічыліся панядзелак, серада і пятніца. Субота заўсёды лічылася днём шанавання продкаў, таму існавала ўяўленне: той, хто ў суботу пачне хату будаваць, то і будзе працягваць будаўніцтва толькі па суботах. Такім чынам, найбольш спрыяльнымі для пачатку такой адказнай справы маглі быць аўторак, чацвер або нядзеля.

  У структуры сутак таксама існавалі спрыяльныя і неспрыяльныя перыяды часу. Так, паўднёваславянскія народы аддавалі перавагу часу перад самым узыходам сонца, потым з дзевяці і да дванаццаці гадзін дня.

  Шматлікія этнаграфічныя запісы сведчаць пра тое, што на Палессі першы вянок імкнуліся закладваць адразу ж пасля заходу сонца — "каб суседзі не ўраклі".

  Забаранялася пачынаць "секчы першы вянок", г.зн. закладваць аснову хаты, калі на той час у вёсцы быў непахаваны нябожчык.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сістэме традыцыйных усходнеславянскіх абрадаў каляндарнай і сямейнай скіраванасці адпаведная ўвага надавалася прынцыпу прадвызначальнага пачатку: "як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика