Справа аб вандалізме ў Курапатах падоўжана на месяц
08.12.2010 14:06
—
Новости Общества
|
Упраўленне ўнутраных спраў Мінскага райвыканкама працягнула да 8 студзеня 2011 года расследаванне крымінальнай справы па факце хуліганства — знішчэння ў Курапатах 38 мемарыяльных крыжоў. Пра гэта паведаміў супрацоўнік прэс-службы УУС Мінскага аблвыканкама Сяргей Басько. Справа распачата 8 лістапада па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства), якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або штрафу, або арышту на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў. Для правядзення расследавання справа перададзена ў аддзел дазнання УУС Мінскага райвыканкама, які адпрацоўвае розныя версіі злачынства. Нагадаем, 6 лістапада актывісты Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ падчас традыцыйнай талакі на алеі ўздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы Курапат з боку гандлёвага комплексу "Экспабел" знайшлі сляды злачынства — знішчаныя памятныя знакі, у асноўным зламаныя каля аснавання. Выкліканыя супрацоўнікі міліцыі апыталі ўсіх удзельнікаў талакі, якія мяркуюць, што акцыя вандалізму ўчынена ў ноч з 4 на 5 лістапада, бо яшчэ 4 лістапада мемарыяльныя крыжы былі цэлыя. Трэба адзначыць, што 16 кастрычніка на гэтай жа алеі Курапат актывістамі КХП-БНФ былі знойдзены знішчаныя невядомымі 33 памятныя знакі, адноўленыя праз некалькі дзён. Падзяліцца навіной:
БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упраўленне ўнутраных спраў Мінскага райвыканкама працягнула да 8 студзеня 2011 года расследаванне крымінальнай справы па факце хуліганства — знішчэння ў Курапатах...
|
|