Някляеўцы заклікалі афіцэраў захоўваць свой гонар
08.12.2010 14:06
—
Новости Общества
|
Удзельнікі грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» правялі акцыю каля ўваходу ў Цэнтральны дом афіцэраў у Мінску 8 снежня. Яна была прымеркавана да «Да Плошчы засталося не так шмат дзён. Трэба штодзённа нагадваць аб тым, што гэтая падзея адбудзецца», — сказаў журналістам актывіст «Гавары праўду!» Міхаіл Пашкевіч. Акцыя пачалася ў 9.25 і доўжылася прыблізна 40 хвілін. У яе ходзе 10 прадстаўнікоў грамадзянскай кампаніі выстраіліся ў рад каля ўваходу ў Дом афіцэраў, дзе ганаровая варта сустракала ўдзельнікаў афіцэрскага сходу. Актывісты трымалі расцяжку з надпісам: «19 снежня захавайце гонар афіцэра!», а таксама фотапартрэты зніклага ў маі 1999 года апазіцыянера былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі. Да ўдзельнікаў акцыі падышоў ваенны палкоўнік і запатрабаваў, каб яны разышліся. Міхаіл Пашкевіч адказаў на патрабаванне адмовай, заявіўшы: «Мы прыйшлі нагадаць, што вы давалі прысягу не Лукашэнку, а народу Беларусі». Сведкамі акцыі сталі больш за дзясятак афіцэраў, у тым ліку дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Леанід Мальцаў. Пашкевіч мяркуе, што праведзеная акцыя безумоўна будзе абмяркоўвацца ў афіцэрскіх колах. Мерапрыемства, якое праходзіла пад назіраннем прадстаўнікоў Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства абароны і шэрагу асоб у цывільным, закончылася без затрыманняў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Удзельнікі грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» правялі акцыю каля ўваходу ў Цэнтральны дом афіцэраў у Мінску 8 снежня. Яна была прымеркавана да 4-га... |
|