Новыя трывогі беларускіх апазіцыянераў ва Украіне
09.12.2010 11:27
—
Новости Общества
|
Жытомірскі суд прыпыніў крымінальную справу супраць міліцыянтаў, якія ўварваліся ў жытло Коктыша і Дубскага 3 лістапада 2010 г. супрацоўнікі аддзела барацьбы з незаконным абаротам наркотыкаў МУС Украіны затрымалі сяброў украінскага філіялу «Міжнароднай Амністыі» Ігара Коктыша з жонкай Ірынай, Віталя і Таццяну Цішчанкаў і Арцёма Дубскага. У Кіеве міліцыянты спрабавалі патрапіць ў кватэру да Аляксандра Цынкевіча. Пракуратура распачала супраць міліцыянтаў крымінальную справу, абвінаваціўшы іх у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і парушэнні недатыкальнасці жытла. 3 снежня 2010 г. Багунскі раённы суд г. Жытоміра пад старшынствам суддзі Гулак Н.А. сваім рашэннем адмяніў пастанову пракуратуры аб распачынанні крымінальнай справы ў дачыненні супрацоўнікаў АБНАН Украіны ў Жытомірскай вобласці. Падзяліцца навіной:
СП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жытомірскі суд прыпыніў крымінальную справу супраць міліцыянтаў, якія ўварваліся ў жытло Коктыша і Дубскага 3 лістапада 2010 г. супрацоўнікі аддзела барацьбы з... |
|