Затрыманні на шляху да Кастрычніцкай плошчы
10.12.2010 15:55
—
Новости Общества
|
Супрацоўнікі сілавых структураў затрымалі каля 15 з 40 ўдзельнікаў акцыі, якія спрабавалі зьвярнуць увагу грамадзкасьці на парушэньне канстытуцыйных правоў грамадзянаў Беларусі. Прадстаўнікі ініцыятывы «Грамадзянін» усталявалі насупраць будынку Менгарвыканкаму «Сьцяну ганьбы» — шчыт з прымацаванымі да яго дзясяткамі копіяў заяў на правядзеньне акцыяў, у якіх было адмоўлена. Міліцыянты заявілі, што праводзіць пікетаваньне дзяржаўнай установы без дазволу забаронена. Тады ўдзельнікі, трымаючы ў руках плякаты «Нам забаранілі гучна размаўляць», «Нам забаранілі зьбірацца больш за 3 чалавекі», «Нам забаранілі піць каву», пачалі рухацца па праспэкце Незалежнасьці ў бок Кастрычніцкай плошчы. Міліцыянты і людзі ў цывільным затрымалі частку маніфэстантаў, аднак некаторыя патрапілі дайсьці да Кастрычніцкай. На плошчы акцыя і завяршылася. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі сілавых структураў затрымалі каля 15 з 40 ўдзельнікаў акцыі, якія спрабавалі зьвярнуць увагу грамадзкасьці на парушэньне канстытуцыйных правоў...
|
|