На Сонцы ўбачылі смайлік
14.12.2010
—
Новости Общества
|
Астраномы выявілі на Сонцы гіганцкі смайлік. Усмешлівы твар створаны сілавымі лініямі магнітнага поля зоркі. Памеры вачэй перавышаюць дыяметр Зямлі як мінімум у чатыры разы. Па словах даследчыкаў, яркія вобласці на Сонцы магчыма назіраць і ў аптычным дыяпазоне. Гэтыя здымкі Сонца былі атрыманыя пры дапамозе спадарожніка NASA Solar Dynamіcs Observatory. Галоўнай мэтай спадарожніка з'яўляецца вывучэнне ўзаемадзеяння магнітных палёў Сонца і Зямлі, а таксама магчымых наступстваў актыўнасці зямнога свяціла. У жніўні 2010 года менавіта SDO зарэгістравалі першы магнітны выбліск новага сонечнага цыклу, накіраваны на Зямлю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Астраномы выявілі на Сонцы гіганцкі смайлік. Усмешлівы твар створаны сілавымі лініямі магнітнага поля зоркі. Памеры вачэй перавышаюць дыяметр Зямлі як мінімум у... |
|