Дах нашай хаты. 21.by

Дах нашай хаты

15.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  Кладкай бэлек і трынаццатага вянка завяршалася ўзвядзенне зруба. Пасля гэтага пераходзілі да заключнага этапа будаўніцтву хаты — узвядзення даху.

  Калі ніжняя сфера праз выкананне шматлікіх абрадаў злучала дамачадцаў са сваімі продкамі, то верхняя сфера належала багам.

  Узвядзенне даху паказвала на тое, што будаўніцтва хаты завершанае. Яно канчаткова ўпарадкоўвала структуру жылля і вызначала межы чалавечай светабудовы.

  Верхняя частка хаты мела шэраг прамых адпаведнасцяў чалавечаму целу. Франтон хаты рускіх атрымаў назву лоб, лбішча, залобнік; сярод беларусаў яго звалі чало. Зачосаныя канцы самага верхняга бервяна зруба звалі вусы. У Беларусі дагэтуль існуюць дзве формы даху — двухсхільная і адна з найстаражытнейшых — чатырохсхільная, яе завуць чубам. Верхняе рабро даху звалася канёк ці князёк.

  Чаму адбылося так, што малюнак галавы каня, а не, напрыклад, птушкі завяршаў будаўніцтва хаты? Прычын таму некалькі. Па-першае, конь быў адным з самых блізкіх памагатых чалавека; па-другое, конскую галаву прыносілі ў ахвяру духу новай хаты: яе закопвалі пад парогам. Нарэшце, па-трэцяе, у міфалогіі, а потым і ў чароўных казках менавіта конь выконваў ролю Вялікай Птушкі Часу і вокамгненна мог перанесці героя з аднаго царства ў другое. Відавочна, менавіта таму будаўніцтва хаты завяршалі кладкай драўлянай статуі конскай галавы.

  Па заканчэнні будаўніцтва даху гаспадары накрывалі багаты святочны стол, за які запрашалі цесляроў, сваякоў і суседзяў.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Кладкай бэлек і трынаццатага вянка завяршалася ўзвядзенне зруба. Пасля гэтага пераходзілі да заключнага этапа будаўніцтву хаты — узвядзення даху. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика