"Кантрактны" водпуск можа вярнуць суд
18.12.2010
—
Новости Общества
|
Практыка заключэння працоўных кантрактаў стала папулярнай вось ужо больш чым дзесяць гадоў таму, і тым не менш гэтая тэма застаецца па-ранейшаму на слыху. Пры якіх умовах магчымае заключэнне кантрактаў менш чым на год, з якімі катэгорыямі работнікаў пры іх жаданні абавязаныя працягваць кантракты і што рабіць, калі працадаўца "забываецца" павялічыць тарыфную стаўку ці аклад і даць дадатковыя дні водпуску — вось толькі некаторыя па-сапраўднаму "вострыя" пытанні. І разабрацца з імі мы паспрабуем з дапамогай галоўнага спецыяліста юрыдычнага аддзела камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Наталлі Іванаўны Ясінскай. Не менш за год. І выключэнне з правіла <І>Пра тое, што максімальны тэрмін кантракта складае пяць гадоў, а мінімальны — год, ведае ці не кожны. Пытанне ўзнікае з іншым: ці можа наймальнік прапанаваць кантракт, скажам, на паўгода ці на 9 месяцаў? — Калі гаворка ідзе пра заключэнне новага кантракта, то адназначна — не, — распавядае Наталля Ясінская. — Крыху іншая сітуацыя — працяг кантракта. Тут тэрмін можа быць меншым за год. Але пры адной вельмі істотнай умове — на гэта пісьмова пагаджаецца сам работнік. Хто не прайшоў выпрабаванне? З аднаго боку, пры прыёме на працу наймальнік абавязаны заключыць новы кантракт не менш чым на год. А з другога — той жа наймальнік мае намер вызначыць выпрабавальны тэрмін, які не можа перавышаць тры месяцы. Што будзе ў выпадку, калі работнік выпрабаванне не пройдзе? — Тут павінен заключацца кантракт не менш чым на год, але ў кантракце пазначаецца ўмова выпрабавання, — тлумачыць Наталля Ясінская. — І калі работнік выпрабаванне не праходзіць, нішто не перашкаджае наймальніку кантракт скасаваць — як у апошні дзень выпрабавання, так і раней. Адно, што скасаванне кантракта раней заканчэння выпрабавальнага тэрміну робіцца з пісьмовым папярэджаннем за тры дні. Такія ж магчымасці спынення дзеяння кантракта ёсць і ў работніка, які знаходзіцца на выпрабаванні. Першы крок — камісія Катэгорыі работнікаў, з якімі заключэнне кантрактаў немагчымае, наша заканадаўства не вызначае. Па сутнасці, кантракт можа быць прапанаваны кожнаму. Абавязковай умовай для ўсіх тут з'яўляецца вызначэнне работніку павелічэння тарыфнай стаўкі да 50 працэнтаў і даванне таму ж работніку ад 1 да 5 дадатковых дзён водпуску. Гэта патрабуе заканадаўства. Але так бывае не заўсёды. — Калі работніку не прапаноўваюцца павышэнне тарыфнай стаўкі і дадатковыя дні водпуску, то праблему лепш за ўсё вырашаць праз камісію па працоўных спрэчках у сваёй жа арганізацыі, — раіць Наталля Ясінская. — Калі ж такой камісіі няма, то можна звярнуцца ў суд. Прычым плаціць судовую пошліну ў такім выпадку не давядзецца. (Працяг будзе.) Сяргей ГРЫБ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Практыка заключэння працоўных кантрактаў стала папулярнай вось ужо больш чым дзесяць гадоў таму, і тым не менш гэтая тэма застаецца па-ранейшаму на слыху. Пры якіх...
|
|