Славянская салідарнасць. 21.by

Славянская салідарнасць

18.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падабенства моў, культур, нават ментальнасці — вось той натуральны каркас, на якім здавён-даўна грунтуецца славянскае задзіночанне. Чым выклікана і як трансфармуецца гэтая кансалідацыя сёння, абмяркоўваем з Сяргеем КАСЦЯНАМ, старшынёй Беларускага славянскага камітэта. А падзяліцца яму, дарэчы, ёсць чым — не так даўно сустракаўся з аднадумцамі падчас чарговага Усеславянскага з'езда. Дзясятая, юбілейная, сустрэча прадстаўнікоў супольнасці, якая сабрала больш як чатыры сотні дэлегатаў з 14 славянскіх краін, вызначылася шэрагам адметнасцяў.

— Упершыню прыняты Статут Міжнароднага Славянскага Камітэта, — кажа наш суразмоўца. — Цяпер міжнародны славянскі рух будзе кіравацца ўжо статутнымі палажэннямі, усё прыведзена ў сістэму. Нормы, закладзеныя ў дакуменце, дазваляюць больш канкрэтна і актыўна садзейнічаць славянскаму задзіночанню. Было таксама прынятае рашэнне абвясціць налета год сусветнай славянскай культуры.

Менавіта цяпер яна, на думку спадара Касцяна, як ніколі мае патрэбу ў падтрымцы:

— Паглядзіце, у якім найскладанейшым становішчы сёння сербы, македонцы, дзе ідзе бязлітаснае наступленне на славянскую культуру... Калі меркаваць па тэлеканалах (а я меў магчымасць глядзець не толькі айчыннае тэлебачанне, але і тое, што прапануюць сваім гледачам у Балгарыі, Сербіі, Чэхіі), ідзе наступленне заходняй ды афрыканскай мас-культур на славянскую. Яны далёкія ад нашага менталітэту, гісторыі, традыцый і звычаяў. І ёсць вялікая патрэба ахоўваць, падтрымліваць сваю культуру, прыцягваць да яе ўвагу. Наступны год адзначыцца мноствам цікавых мерапрыемстваў. Ідэй ужо багата. На нас выйшлі дзеячы культуры Славакіі, Польшчы. Сваё бачанне таго, як правесці гэты год культуры, мае Украіна. Шмат у гэтым кірунку таксама робіць Чэхія. Палякі прапанавалі правесці ў сябе Фестываль славянскай паэзіі. Мы яшчэ з нашым Міністэрствам культуры будзем абмяркоўваць, што можам прапанаваць. Але ж праводзіла Беларусь, напрыклад, дзіцячае "Еўрабачанне", дык чаму б нам не наладзіць славянскі конкурс дзіцячай песні? А наша Акадэмія навук прапануе арганізаваць з'езд даследчыкаў-славянафілаў. Задум — хоць адбаўляй! Такі культурны, навуковы абмен будзе садзейнічаць збліжэнню славян з розных куткоў свету, дазволіць нам больш даведацца адно пра аднаго.

Паводле ўражанняў спадара Касцяна, неабходнасць яднацца славяне пачынаюць усведамляць і на ўрадавым узроўні. Не толькі гуманітарныя праекты абмяркоўваліся на з'ездзе, гутарка вялася і пра эканоміку:

— Літаральна ўсе дэлегаты (а там жа найразумнейшыя людзі збіраюцца — паслы, міністры, парламентарыі, акадэмікі, — якія ўплывалі і працягваюць уплываць на грамадскую сітуацыю ў сваіх краінах) адзначалі ў сваіх выступленнях пазітыўны ўплыў эканамічнай мадэлі Беларусі і ролю ў гэтым нашага Прэзідэнта, — расказвае Сяргей Касцян. — Такая высокая ацэнка сусветнай славянскай супольнасці пра многае кажа. Беларусь можа зрабіць вялікі ўнёсак у славянскую супольнасць. Сваёй стабільнасцю, падтрымкай славянскіх дзяржаў, у тым ліку на міжнароднай арэне, сваёй эканамічнай мадэллю. Крызіс паказаў, што наша сацыяльна-эканамічная мадэль моцная, апрабаваная часам. Беларусь не прывязала сябе цалкам ні да долара, ні да еўра, а з дня ў дзень умацоўвала нацыянальную валюту. Менавіта таму мы выстаялі.

(Працяг будзе.)

Зоя ВАРАНЦОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падабенства моў, культур, нават ментальнасці — вось той натуральны каркас, на якім здавён-даўна грунтуецца славянскае задзіночанне. Чым выклікана і як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика