"Зараз кватэры будуюцца з усімі выгодамі. Акрамя таго, у аграгарадку ёсць паўсотні прыватных лазняў"
18.12.2010
—
Новости Общества
|
Іван Паўлавіч Уласавец з вёскі Раванічы Чэрвеньскага раёна некалі жыў ў вёсцы Пагост суседняга Бярэзінскага раёна. Дагэтуль прыгадвае, што у савецкія часы яна была ці не самай вялікай у раёне. Працавала, між іншым, тут і лазня з комплексным прыёмным пунктам... Цяпер у Пагосце жыве і працуе ўжо сын Івана Паўлавіча. А сам чытач толькі зрэдку наведваецца сюды ў госці. Ды і сама вёска, як ён кажа, змянілася непазнавальна: тры гады таму стала аграгарадком, тут пабудавалі сучасныя дамы, зрабілі прыгожыя вуліцы, ёсць бальніца. Любата, адным словам. Вось толькі лазні грамадскай няма, наракае наш чытач. Будынак стары разваліўся, а новага чамусьці не прадугледзелі. Ды і комплексны прыёмны пункт няблага было б аднавіць, працягваў далей Іван Паўлавіч. Маўляў, як жа гаспадыням бялізну мыць, яшчэ якой паслугай службы быту скарыстацца? Старшыня Пагосцкага сельскага Савета Віталь АНТАНОВІЧ пацвердзіў: грамадскай лазні ў аграгарадку зараз няма. Ці сапраўды ў ёй ёсць такая вострая патрэба? На гэтую тэму мы і паспрабавалі паразважаць разам. пацвердзіў: грамадскай лазні ў аграгарадку зараз няма. Ці сапраўды ў ёй ёсць такая вострая патрэба? На гэтую тэму мы і паспрабавалі паразважаць разам.Па нашай просьбе Віталь Фёдаравіч удакладніў сённяшні колькасны склад аграгарадка: 246 гаспадарак, 641 пастаянны жыхар. Пры гэтым на ўвесь Пагост маецца 49 прыватных лазняў. Нават калі проста падзяліць адну лічбу на другую, выходзіць, што на адну лазню ў сярэднім прыпадае па 13 чалавек. — Сапраўды, у нас да гаспадара, які мае сваю лазню, ходзяць яшчэ родныя, суседзі, — зазначыў старшыня сельскага Савета. — Але апроч гэтага варта заўважыць, што зараз кватэры будуюцца з усімі выгодамі: туалетамі, ваннымі пакоямі. Некаторыя ўстанавілі душавыя кабінкі. У аграгарадку ёсць водаправод, каналізацыя, хоць апошняя часткова і мясцовая. Тым не менш пры жаданні практычна любы дбайны гаспадар можа ўстанавіць бойлер. Гэтак жа як многія зараз імкнуцца набыць сучасную пральную машыну-аўтамат. Дык ці трэба будаваць грамадскую лазню, калі выгоды маюцца ў сучасным жыллі, у аграгарадку ёсць паўсотні прыватных лазняў? Наколькі і кім яна будзе запатрабаваная? Віталь Антановіч не аспрэчвае, што найперш аматары пары і веніка знойдуцца сярод пажылых людзей. Але, уклаўшы вялікія грошы ў будоўлю, ці можна будзе праз некалькі гадоў гарантаваць, што наведнікаў у ёй будзе дастаткова?.. Прыкладна тое ж, думаецца, можна сказаць і пра мыццё бялізны гаспадынямі: калі гэта рабілася ўручную, быў сэнс карыстацца такой паслугай праз комплексны прыёмны пункт. А сёння закінуў яе ў барабан пральнай машыны — і яна сама ўсё зробіць, ці не так?.. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Зараз кватэры будуюцца з усімі выгодамі. Акрамя таго, у аграгарадку ёсць паўсотні прыватных лазняў" Іван Паўлавіч Уласавец з вёскі Раванічы Чэрвеньскага раёна некалі жыў ў вёсцы Пагост суседняга Бярэзінскага раёна. Дагэтуль прыгадвае, што у савецкія часы яна...
|
|