І цукар, і карыца ў адным кавалачку
18.12.2010
—
Новости Общества
|
Хацелася б, каб вы расказалі пра новы асартымент цукру — з карыцай, які выпускае адзін з цукровых заводаў Беларусі. Якія яго спажыўныя ўласцівасці, каму ён можа быць карысным? Тамара Якімаўна АЛЯХНОВІЧ, г. Слуцк. г. Слуцк.Сапраўды, як удакладнілі нам у прэс-службе канцэрна "Белдзяржхарчпрам", у нашай краіне адзіным прадпрыемствам, што засвоіла выпуск згаданай прадукцыі, з'яўляецца ААТ "Гарадзейскі цукровы камбінат". Намеснік дырэктара па камерцыйнай дзейнасці прадпрыемства Андрэй БАЦКЕЛЬ увогуле сказаў, што не толькі ў Беларусі, але і на абсягах СНД іх камбінат адзіны, які можа прапанаваць спажыўцам цукар з карыцай. — Прычым не толькі з ёй, а і з вітамінам С, напрыклад, іншымі дабаўкамі, — распавёў суразмоўца. — Прадпрыемства набыло дзве новыя спецыяльныя лініі еўрапейскай вытворчасці, на якіх і змешваецца тая ж карыца з цукрам у пэўных прапорцыях. Паводле далейшага аповеду Андрэя Уладзіміравіча, энергетычная каштоўнасць гатовага прадукту (у параўнанні са звычайным) за кошт карыцы крыху павялічваецца. Карыца — гэта натуральная дабаўка з кары трапічнага дрэва. Сцвярджаецца, што карыца станоўча ўплывае на сэрца, на ціск. Выпуск цукру з карыцай прадпрыемства ў Гарадзеі вырабляе з вясны гэтага года. Якія аб'ёмы? Намеснік дырэктара заўважыў, што ўсё залежыць ад гнуткасці рынку. Дарэчы, навінка ідзе не толькі на ўнутраны рынак, але і за межы Беларусі, напрыклад, у Расію. У рознічным гандлі цукар з карыцай каштуе трохі больш за звычайны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хацелася б, каб вы расказалі пра новы асартымент цукру — з карыцай, які выпускае адзін з цукровых заводаў Беларусі. Якія яго спажыўныя ўласцівасці, каму ён можа...
|
|