Раманчук чакае «адэкватнай рэакцыі» міжнароднай супольнасці
20.12.2010 03:58
—
Новости Общества
|
Кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук чакае «адэкватнай рэакцыі» міжнароднай супольнасці на беларускія выбары і разгон вулічнай акцыі ў Мінску. «Месяц адноснай лібералізацыі скончыўся, — заявіў БелаПАН Раманчук. — Мабыць, Лукашэнка, атрымаўшы нейкія пазітыўныя сігналы ад Еўрасаюза і Расіі, вырашыў імі па поўнай скарыстацца і завінціць дэмакратыю да апошняй гайкі яшчэ ў дзень выбараў». У такой сітуацыі, паводле слоў кандыдата, немагчымы дыялог «паміж дэмакратычнай і старой часткамі Беларусі», а без унутранага дыялогу, у сваю чаргу, немагчымы знешні. «Мы будзем патрабаваць вызвалення ўсіх зняволеных і расследавання ўсіх спраў», — сказаў Раманчук. Ён таксама падкрэсліў, што трэба праводзіць падрыхтаваныя акцыі. «Былі людзі, якія публічна бралі на сябе адказнасць за плошчу. Я ўбачыў, што акцыя не была дастаткова падрыхтаванай. Сцэнарыі трэба зацвярджаць да, а не ў час», — лічыць кандыдат у прэзідэнты. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук чакае «адэкватнай рэакцыі» міжнароднай супольнасці на беларускія выбары і разгон вулічнай акцыі ў Мінску. ... |
|