Дзмітрыя Уса адпусцілі
20.12.2010 17:12
—
Новости Общества
|
Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Дзмітрый Ус ужо знаходзіцца дома. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі штаба былога прэтэндэнта на пасаду кіраўніка дзяржавы. Звязацца з Усам пакуль не атрымалася — на званкі ён не адказвае. Як паведамлялася раней, паводле інфармацыі штаба экс-кандыдата, ноччу 20 снежня пасля сілавога разгону апазіцыйнай акцыі пратэсту ў Мінску Дзмітрыя Уса забралі для гутаркі ў КДБ, і да сярэдзіны дня пра яго нічога не было вядома. Пры гэтым у СМІ ад Уса прыйшла заява, у якой ён асудзіў справакаваныя ўдзельнікамі мітынгу, які пачаўся на Кастрычніцкай плошчы, беспарадкі, і спробу сілавога захопу будынка ўрада. Сам ён удзельнічаў у акцыі на пачатковым этапе, бо лічыў, што яна будзе насіць выключна мірны характар. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Дзмітрый Ус ужо знаходзіцца дома. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі штаба былога прэтэндэнта на пасаду кіраўніка дзяржавы....
|
|