Высокая яўка
21.12.2010
—
Новости Общества
|
Паводле папярэдняй інфармацыі, у Магілёўскай вобласці Аляксандру Лукашэнку аддалі свае галасы амаль 85% з тых, хто браў удзел у выбарах. Крыху болей за 3% прагаласавалі супраць усіх. За іншых кандыдатаў найбольшую колькасць атрымаў Андрэй Саннікаў, але не дацягнуў да 3%. Іншыя — яшчэ меней. Паводле звестак Магілёўскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Беларусі, выбары ў рэгіёне прайшлі спакойна, у дзелавой абстаноўцы і без сур'ёзных інцыдэнтаў. Старшыня выбарчай камісіі Валерый Берастаў сказаў, што, на яго погляд, удалося справіцца з галоўнай задачай — правядзеннем выбараў на высокім арганізацыйным узроўні і ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам, пры гэтым забяспечыўшы высокую яўку. У Магілёўскай вобласці прагаласавалі 93,7% выбаршчыкаў. Амаль кожны чацвёрты выбаршчык Магілёўскай вобласці падтрымаў свайго кандыдата на датэрміновым галасаванні. У нядзелю першыя выбаршчыкі з'явіліся на магілёўскіх участках літаральна ў першыя хвіліны. Гэта людзі, якія беглі з раніцы на працу. Альбо адказныя пенсіянеры, якія нязменна спяшаюцца браць удзел у важнай палітычнай падзеі краіны і аддаць голас за свайго кандыдата. На выбарчых участках, напрыклад, у бальніцах, большасць пацыентаў галасавала раніцай. Абласная выбарчая камісія адзначыла высокую грамадзянскую актыўнасць жыхароў Магілёўшчыны. Яшчэ задоўга да закрыцця выбарчых участкаў прагаласавала каля 90% выбаршчыкаў у Чэрыкаўскім раёне; у Хоцімскім і Шклоўскім раёнах — каля 80%. Удзел у выбарах узяў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік. Ён расказаў журналістам, што зроблены добры зачын у мінулай пяцігодцы, каб у будучай развівацца паскоранымі тэмпамі: дзяржава і мясцовыя ўлады ставяць перад сабой задачу дасягнуць еўрапейскай якасці жыцця. У камісіях атрымалі акрэдытацыю болей за 4 тысячы назіральнікаў, якія ў асноўным знаходзіліся на выбарчых участках. Таксама ў рэгіёне працавалі і міжнародныя назіральнікі. Міжнародны назіральнік, Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у швейцарскім Цюрыху Атанасіас Акратас адзначыў добры ўзровень арганізацыі і празрыстасць выбараў Прэзідэнта Беларусі: "Выбары праходзяць без парушэнняў. Зразумела, выбары ў Швейцарыі адрозніваюцца ад беларускіх. Напрыклад, там можна галасаваць па пошце альбо з дапамогай СМС. Аднак у Беларусі можна галасаваць дома, і гэта вельмі добра для састарэлых людзей. Увогуле, у мяне склалася станоўчае ўражанне ад таго, што я бачыў на выбарчых участках". У рэгіёне працавала 818 выбарчых участкаў. На месцах стварылі ўсе ўмовы, каб выбаршчыкі дабраліся да участкаў і прагаласавалі. Акрамя гэтага, на выбарчых участках рабілі канцэрты, прадавалі розныя ласункі ў буфетах. Выбарчыя ўчасткі ў дзесяці раёнах (амаль палове) Магілёўскай вобласці мелі празрыстыя урны для галасавання. Напрыклад, у вёсцы Княжыцы Магілёўскага раёна урна для галасавання была шкляная. Да гэтага выбарчага ўчастка, да якога належаць шэсць навакольных вёсак, арганізавалі дадатковы маршрут аўтобуса. — Галасуем за годнага чалавека, каб у Беларусі было добра жыць, — дзяліліся сяляне. — Хочацца, каб у нас быў стабільны заробак і жыллё, — шчыра казалі маладыя людзі. — Мы прыйшлі ўсёй сям'ёй на выбары Прэзідэнта, таму што хочам, каб нашы дзеці гадаваліся ў добрай еўрапейскай краіне, — расказала жанчына. — Ад правільнага выбару залежыць наш лёс. Ілона Іванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле папярэдняй інфармацыі, у Магілёўскай вобласці Аляксандру Лукашэнку аддалі свае галасы амаль 85% з тых, хто браў удзел у выбарах. Крыху болей за 3%...
|
|