Партыі, якія правакавалі беспарадкі, могуць быць ліквідаваныя
21.12.2010 12:31
—
Новости Общества
|
Мінюст Беларусі не выключае забароны партый, якія правакавалі беспарадкі ў Менску 19 сьнежня. «Калі партыя ці грамадскае аб’яднанне прымалі рашэнне аб удзеле ў масавых беспарадках, то мы будзем ставіць пытанне аб іх ліквідацыі, — сказаў міністр юстыцыі Віктар Галаванаў.- Мы будзем разбірацца з улікам інфармацыі праваахоўных органаў». У Беларусі зарэгістраваныя 15 палітычных партый. Некаторыя кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі, якія ўдзельнічалі ў масавых акцыях пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня, вылучаліся партыямі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заявіў міністр юстыцыі Віктар Галаванаў. |
|