"Старыя" "пяцідзясяткі" застаюцца ў абарачэнні
22.12.2010
—
Новости Общества
|
У хуткім часе на руках у беларусаў з'явяцца "пасвяжэлыя" банкноты наміналам 50 і 50 000 рублёў. Як распавёў карэспандэнту нашай газеты намеснік начальніка Упраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі Міхаіл Журавовіч, у абарачэнне мадыфікаваныя банкноты ўводзяцца 29 снежня гэтага года. Галоўная ж мэта новаўвядзення — прывядзенне надпісаў на банкнотах Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь наміналам 50 рублёў і 50000 рублёў узору 2000 года ў адпаведнасць з новымі дзейнымі Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Што ж датычыцца відарыса пярэдняга і адваротнага бакоў, каляровай гамы і памеру новых мадыфікаваных банкнотаў, то яны засталіся такім ж, як і ў банкнотаў адпаведнага наміналу ўзору 2000 года. Спыняючыся на адрозненнях банкнотаў, Міхаіл Журавовіч паведаміў, што ў банкнота наміналам 50 рублёў мадыфікацыі 2010 года ў масе паперы адсутнічае ахоўная нітка, а літарнае абазначэнне наміналу, размешчанага на пярэднім і адваротным баках банкнота, надрукавана па новых Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі: ПЯЦЬДЗЯСЯТ замест ПЯЦЬДЗЕСЯТ. У банкнота наміналам 50000 рублёў замест палімернай празрыстай ніткі з тэкстам "НБРБ" у паперу ўведзена металізаваная шырынёй 2 міліметры ахоўная нітка, што нырае, з участкамі, якія выходзяць на паверхню банкнота ў выглядзе бліскучых прамавугольнікаў, што ўтвараюць пункцірную лінію. Пры разгляданні банкнота на прасвет ахоўная нітка выглядае скразной цёмнай лініяй. Акрамя таго, літарнае абазначэнне наміналу, размешчанага на пярэднім і адваротным баках банкнота, надрукавана таксама па новых Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі: ПЯЦЬДЗЯСЯТ замест ПЯЦЬДЗЕСЯТ. Поруч з мадыфікаванымі банкнотамі застаюцца ў абарачэнні на тэрыторыі краіны і банкноты Нацыянальнага банка ўзору 2000 года наміналам 50 рублёў і 50000 рублёў.Ігар ШЧУЧЭНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У хуткім часе на руках у беларусаў з'явяцца "пасвяжэлыя" банкноты наміналам 50 і 50 000 рублёў. Як распавёў карэспандэнту нашай газеты намеснік начальніка...
|
|