Статкевіч адмовіўся даваць паказанні. 21.by

Статкевіч адмовіўся даваць паказанні

22.12.2010 13:57 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

І трэці дзень трымае галадоўку ў следчым ізалятары КДБ, паведаміў кіраўнік яго выбарчага штаба Сяргей Марцалеў.

Паводле яго слоў, спачатку аб галадоўцы палітыка стала вядома ад дзяжурнага адваката. «Затым Статкевіч пацвердзіў гэта нанятаму намі адвакату, якая сустракалася з ім 21 снежня», — сказаў Марцалеў.

Са спасылкай на адваката ён таксама паведаміў, што Мікалай Статкевіч адмовіўся ад дачы паказанняў.

Статкевіч быў затрыманы 19 снежня падчас акцыі апазіцыі ў Мінску. Паводле звестак праваабаронцаў, ён з’яўляецца адным з 17-ці чалавек, якія праходзяць падазронымі па крымінальнай справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў.

У ліку падазроных таксама былыя кандыдаты ў прэзідэнты Рыгор Кастусёў, Аляксей Міхалевіч, Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў, а таксама іншыя палітыкі і грамадскія актывісты. Падазронымі таксама з’яўляюцца трое журналістаў — журналістка расійскай «Новой газеты» жонка Саннікава Ірына Халіп, рэдактар сайта www.charter97.org. Наталля Радзіна і прэс-сакратар выбарчага штаба Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І трэці дзень трымае галадоўку ў следчым ізалятары КДБ, паведаміў кіраўнік яго выбарчага штаба Сяргей Марцалеў.Паводле яго слоў, спачатку аб галадоўцы палітыка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика