Расследаванне справы па факце гібелі Івана Нікітчанкі можа быць працягнута. 21.by

Расследаванне справы па факце гібелі Івана Нікітчанкі можа быць працягнута

24.12.2010 17:52 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Расследаванне крымінальнай справы па факце гібелі ў ДТЗ члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і грамадскага дзеяча Івана Нікітчанкі можа прадоўжыцца да двух месяцаў, а пры неабходнасці — да трох,

паведаміў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Мінаблвыканкама Алег Цюрын.

Справа па частцы 2 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) была распачата 22 лістапада ў Маладзечанскім РАУС Мінскай вобласці. Падрабязнасці расследавання не паведамляюцца.

71-гадовы Іван Нікітчанка памёр у ноч на 20 лістапада ў Маладзечанскай гарадской бальніцы, куды быў дастаўлены пасля ДТЗ на аўтадарозе Мінск — Маладзечна — Нарач. Паводле версіі міліцыі, аўтамабіль, за рулём якога знаходзіўся вучоны, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з грузавіком «ЗіЛ».

Падзяліцца навіной: 
Марат Гаравы, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расследаванне крымінальнай справы па факце гібелі ў ДТЗ члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і грамадскага дзеяча Івана Нікітчанкі можа...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика