Блакітны агеньчык працягваецца: ператрус на Еўрарадыё, сканфіскавана тэхніка. 21.by

Блакітны агеньчык працягваецца: ператрус на Еўрарадыё, сканфіскавана тэхніка

25.12.2010 19:17 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як стала вядома «Нашай Ніве», ператрус прайшоў на офісе Еўрапейскага радыё для Беларусі.

Сядзіба месцілася на вуліцы Маркса ў цэнтры беларускай сталіцы. Правялі вобшук, меркавана, супрацоўнікі КДБ.

Цікава, што вобшук правялі без прысутнасці журналістаў радыё. Ключ ад офіса меўся на вахце. Рэдактар радыё Віталь Зыблюк выпадкова заехаў на працу ў калядны дзень і… пабачыў, як выносяць кампутары.

Еўрапейскае радыё для Беларусі атрымала магчымасць легальна працаваць у Беларусі пасля атрымання акрэдытацыі ў МЗС.

Чарада затрыманняў і ператрусаў распачалася пасля 19 снежня. Правакатары разбілі вокны Дома ўрада. На гэтай падставе лукашэнкаўцы разагналі 30-тысячную дэманстрацыю апазіцыі, арыштавалі апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты.

ЗША і ЕС не прызналі вынікаў выбараў законнымі. Прэзідэнт Расіі 25 снежня павіншаваў Лукашэнку з перамогай.

Падзяліцца навіной: 
МБ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэдактар радыё заехаў на працу ў калядны дзень і… пабачыў, як выносяць кампутары.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика