Намеснік галоўнага рэдактара Віталь Зыблюк атрымаў на рукі непадпісаную копію пратакола вобшуку і канфіскацыі.
Каля гадзіны таму нам у каментарах пакінулі каментар: "Ці гэта праўда, што ў вашым офісе адбываецца вобшук?". Калі Віталь даехаў да офіса, то сустрэў на лесвіцы людзей, якія выносілі тэхніку, а з дакументаў ён атрымаў копію пратакола, напісанага вельмі неразборліва. Панятым пры вобшуку быў інжынер ГГУ Адміністрацыі прэзідэнта.
Віталь Зыблюк: "Па офісе нібыта прайшоўся тарнада!"
У гэтыя хвіліны на офісе Еўрарадыё адбываецца вобшук і канфіскацыі тэхнікі. Намеснік галоўнага рэдактара Віталь Зыблюк атрымаў на рукі непадпісаную копію...