Шапіру змусілі спыніць беларусізацыю
25.12.2010 22:20
—
Новости Общества
|
Выказванні пра тое, што беларусізацыя пачалася пасля звароту «Таварыства беларускай мовы», чыноўнік назваў спекуляцыяй. Старшыня абласнога выканаўчага камітэта выказаў незадаволенасць «інфармацыйнай падаплёкай» вакол ініцыятывы пашырыць выкарыстанне беларускай мовы сярод сваіх падначаленых. Пра гэта ён расказаў журналістам падчас прэс-канферэнцыі, што прайшла 21 снежня ў Гродне. Пытанне карэспандэнта «ГС» тычылася таго, якім чынам плануецца пашыраць ужыванне роднай мовы ў раённых выканаўчых камітэтах. У адказ Сямён Шапіра нагадаў, што ў Беларусі кожны мае права выбару мовы і ніхто не абавязаны адказваць за тое, што не размаўляе па-беларуску. Ён быў непрыемна ўражаны каментарамі наконт сваёй ініцыятывы ў СМІ. Выказванні пра тое, што беларусізацыя пачалася пасля звароту «Таварыства беларускай мовы», Шапіра назваў спекуляцыяй. І дадаў, што прыпыніў гэтую практыку. Нагадаем, месяц таму старшыня аблвыканкама выказаў пажаданне, каб чыноўнікі больш ужывалі ў сваёй працы родную мову. Пра гэта са спасылкай на «Радыё Рацыя» паведамляла і «ГС». Ініцыятыву Сямёна Шапіры многія звязвалі са зваротам «Таварыства беларускай мовы». Старшыня грамадскага аб’яднання Алег Трусаў павіншаваў чыноўніка з новым прызначэннем і заклікаў больш карыстацца беларускай мовай. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выказванні пра тое, што беларусізацыя пачалася пасля звароту «Таварыства беларускай мовы», чыноўнік назваў спекуляцыяй.
|
|