АНТ злавіла міліцыю на хлусні наконт Плошчы
28.12.2010 00:00
—
Новости Общества
|
Больш за палову з затрыманых 639 чалавек за ўдзел у акцыі апазіцыі 19 снежня — людзі, што працуюць (55,5%). Такія дадзеныя былі агучаныя ў эфіры праграмы «Контуры» тэлеканала АНТ 26 снежня. Раней МУС заяўляла, што большасць затрыманых складаюць беспрацоўныя і студэнты.14% з ліку затрыманых — навучэнцы і студэнты, 1,5% — пенсіянеры, 29% — часова нідзе не працуюць. Большасць затрыманых (73%) — ва ўзросце да 30 гадоў. З гэтага ліку 1% складаюць непаўналетнія, 16% — ад 18 да 20 гадоў, 56% — ад 21 года да 30 гадоў. Па дадзеных на 22 снежня за ўдзел у акцыі апазіцыі было затрымана 639 чалавек. Такую лічбу журналістам назваў міністар унутраных спраў Анатоль Куляшоў і паабяцаў, што іх будзе больш. Але рэальная лічба працоўных і студэнтаў нават большая за абвешчаную. Многія людзі пры затрыманні хаваюць сваё месца працы ці вучобы, паведамляюць, што яны часова нідзе не працуюць. Такім чынам спадзяюцца ўратавацца ад звальнення ці выключэння з універсітэта.Затрыманне за палітыку цягне наступствы для студэнтаў і супрацоўнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
56% затрыманых — працуючыя.
|
|