У навагоднюю ноч абяцаюць марознае надвор'е. 21.by

У навагоднюю ноч абяцаюць марознае надвор'е

28.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На гэтым тыдні ў Беларусі зноў установіцца па-сапраўднаму зімовае надвор'е.

29-30 снежня месцамі чакаецца моцны снег і мяцеліца. Тэмпература паветра ноччу прагназуецца ў межах -7-14 градусаў, а ў дзённыя гадзіны 4-11 градусаў ніжэй за нуль.

У пятніцу, 31 снежня, пры змяшчэнні атмасфернага фронту з Балтыйскага мора часам будзе ісці снег, магчыма слабая мяцеліца. Тэмпература паветра ноччу складзе -7-14 градусаў, пры праясненнях да мінус 18 градусаў. Днём яна не перавысіць 2-9 градусаў марозу.

У першыя дні новага года таксама ўтрымаецца марознае надвор'е. Пры паступленні халоднага паветра са Скандынавіі ў начныя гадзіны чакаецца ад 5 да 14 градусаў марозу, пры праясненнях да мінус 15-20 градусаў. У дзённыя гадзіны будзе -4-11 градусаў. У Мінску ў навагоднюю ноч будзе -7-9 градусаў, днём 1 студзеня — -5-7 градусаў, часам снег.

У першай палове студзеня чакаецца па-сапраўднаму зімняе надвор'е са снегам і мяцеліцамі. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад -6 да -12 градусаў, часам да -18, днём — ад 3 да 12 градусаў марозу. Толькі дзе-нідзе, у асноўным па поўдні краіны, магчыма павышэнне тэмпературы да нуля градусаў.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым тыдні ў Беларусі зноў установіцца па-сапраўднаму зімовае надвор'е. 29-30 снежня месцамі чакаецца моцны снег і мяцеліца. Тэмпература паветра ноччу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика