Нас менш за 9,5 мільёна. 21.by

Нас менш за 9,5 мільёна

28.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у пачатку снежня ў Беларусі пражывала 9 млн 483,1 тыс. чалавек.

З пачатку года насельніцтва краіны зменшылася на 16,9 тыс. чалавек. За студзень—лістапад сёлета ў краіне нарадзілася 98.992 дзіцяці (на 1712 менш, чым за аналагічны перыяд летась), і ў той жа час памерла 125117 чалавек (на 2154 больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года). У выніку насельніцтва скарацілася больш чым на 26 тысяч. Адначасова агульны "мінус" крыху зменшылі міграцыйныя працэсы. Так, з пачатку года на пастаяннае месца жыхарства ў Беларусь прыбыла 15562, у той час як з'ехала з краіны — 6333 чалавекі.

Лідарам па колькасці насельніцтва па стане на пачатак снежня заставалася сталіца — 1 млн 861,8 тыс. жыхароў. Насельніцтва Гомельскай вобласці складала 1 млн 435,5 тыс., Мінскай — 1 млн 412,4 тыс., Брэсцкай — 1 млн 395,3 тыс., Віцебскай — 1 млн 222,5 тыс., Магілёўскай — 1 млн 89,1 тыс., а Гродзенскай — 1 млн 66,5 тыс. чалавек.

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у пачатку снежня ў Беларусі пражывала 9 млн 483,1 тыс. чалавек. З пачатку года насельніцтва краіны зменшылася...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика