Cпецыяльная акцыя ад "Белтэлекама". 21.by

Cпецыяльная акцыя ад "Белтэлекама"

28.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У навагоднія святы ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны атрымаюць ад "Белтэлекама" своеасаблівы падарунак — бясплатныя міжгароднія тэлефонныя размовы ў межах краіны на працягу сутак: з 0.00 гадзін 31 снежня да 24.00 гадзін 1 студзеня.

Бясплатныя тэлефонныя размовы будуць прадастаўляцца з хатніх тэлефонаў, уладальнікамі якіх з'яўляюцца: героі Савецкага Саюза; поўныя кавалеры ордэна Славы; інваліды Вялікай Айчыннай вайны; удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны; асобы, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах; асобы, узнагароджаныя ордэнамі і (ці) медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады ВАВ; асобы, якія працавалі на аб'ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб'ектаў у межах тылавых межаў дзейных франтоў, на прыфрантавых участках чыгункі і аўтамабільных дарог; члены экіпажаў суднаў транспартнага флоту, інтэрнаваныя ў пачатку вайны ў партах іншых дзяржаў; асобы, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада Ленінграда ў перыяд блакады і ўзнагароджаныя медалём "За абарону Ленінграда" і асобы, узнагароджаныя знакам "Жыхару блакаднага Ленінграда"; інваліды з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў, якія дасягнулі: мужчыны — 60 гадоў, жанчыны — 55 гадоў.

Умовы спецыяльнай акцыі не распаўсюджваюцца на тэлефонныя размовы з абанентамі мабільнай сувязі, пры доступе ў інтэрнэт і карыстанні платнымі даведачна-інфармацыйнымі службамі. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне "153".

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У навагоднія святы ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны атрымаюць ад "Белтэлекама" своеасаблівы падарунак — бясплатныя міжгароднія тэлефонныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика