Кароль пяра i слова. 21.by

Кароль пяра i слова

28.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэта пра яго — Караля Мiкалая Вiкенцьевiча — уласнага карэспандэнта «Рэспублiкi» па Мiнскай вобласцi

Сёння наш калега святкуе юбiлей, i ўсе журналiсты газеты шчыра вiншуюць яго з круглай датай, зычаць моцнага здароўя, поспехаў у творчасцi.

З-пад пяра (раней) i камп’ютара (цяпер) Мiкалая Вiкенцьевiча выйшла не адна тысяча запамiнальных радкоў, якiя знайшлi водгук у чытачоў. А як жа iнакш? У блiскучага майстра слова так i павiнна быць. Мабыць, мы трохi сказiлi iсцiну, сцвярджаючы, што вiншаваць нашага Мiколу будуць толькi журналiсты.

Безумоўна, прывiтальныя лiсты, тэлеграмы ён атрымае ад герояў сваiх нарысаў, ад тых, хто ведае Мiкалая Караля па службе, а ведае яго шмат людзей, асаблiва на мiлай сэрцу Уз­дзеншчыне. Мяккi характарам, добра­зычлiвы, талерантны, сапраўдны шчыры беларус з гучным прозвiшчам Кароль – надзейны таварыш i журналiст па прызваннi.

Яго творчы шлях пачынаўся з Уз­дзенскай раённай газеты «Чырвоная зорка», быў яе рэдактарам, затым працаваў у абласной газеце «Мiнская праўда» першым намеснiкам галоўнага рэдактара. Апошнiм часам – уласны карэспандэнт «Р» па Мiнскай воб­ласцi.

Мiкалай Вiкенцьевiч – член Саюза журналiстаў Беларусi, што само сабой разумеецца, да таго ж ён аўтар некалькiх кнiг, а як жа iнакш, калi ты яшчэ i член Саюза пiсьменнiкаў Беларусi. За шмат гадоў працы нiколi не было такога, каб Кароль каго пакрыўдзiў, сказаў у чыйсьцi адрас нелагоднае слова.

Мала хто ведае, што Мiкалай Кароль мае адметны, самабытны голас. Песнi ў яго выкананнi гучаць ары­гiнальна i пранiкнёна. Калi находзiць лiрычны настрой, з-пад пяра (чытай камп’ютара) Мiкалая Вiкенцьевiча выходзяць вершаваныя радкi. Адным словам, таленавiты ва ўсiм.

Што ж можна пажадаць чалавеку, у якога ўсё ёсць: i дзецi, i ўнукi, i кватэра, i машына, i дача, i творчая работа? Толькi поспеху: каб усё кепскае засталося па-за межамi гэтай юбiлейнай даты, каб яшчэ i яшчэ нараджалiся ўнукi i новыя творы, каб гучалi яго вершы i песнi, каб сябры заўжды заставалiся сябрамi i каб нiколi не заканчваўся тонер у прынтэры яго камп’ютара...

З юбiлеем, сябар i калега!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наш калега Мiкалай Кароль сёння святкуе свой юбiлей
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика