40 літоўскіх інтэлектуалаў патрабуюць вызвалення Аляксандра Фядуты. 21.by

40 літоўскіх інтэлектуалаў патрабуюць вызвалення Аляксандра Фядуты

28.12.2010 01:01 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фота Радыё Свабоды

У панядзелак у канцылярыю прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі быў перададзены адкрыты ліст з заклікам зрабіць усе магчымыя захады, каб арыштаваны 20 снежня ў Мінску літаратуразнаўца, журналіст, палітолаг Аляксандр Фядута як мага хутчэй быў выпушчаны на свабоду.

Пра гэта напісаў у сваім блогу pgrigas.

Ліст падпісалі паэт і літаратуразнаўца прафесар Томас Венцлова, паэт і перакладчык Антанас А. Ёнінас, мастацтвазнаўца Лайма Лаучкайте-Сургайлене, філосаф прафесар Арунас Свердыёлас, лінгвіст прафесар Элеанора Ласан, гісторык і палітолаг прафесар Шарунас Лекіс, акадэмік Літоўскай каталіцкай акадэміі навук Паўлюс Субачус, калегі арыштаванага літаратуразнаўца (з Віленскага універсітэта, каўнаскага Універсітэта Вітаўта Вялікага, Інстытута літоўскай літаратуры і фальклору і іншых навучальных устаноў і акадэмічных інстытутаў) — агулам сорак чалавек.

Адзін з сарака падпісантаў, член Еўрапарламента філосаф Леанідас Донскіс, асобна выказаў заклапочанасць арыштам «адкрытага, адважнага і таленавітага беларускага інтэлектуала», які падтрымаў выбарчую кампанію паэта, ганаровага старшыні беларускага ПЭН-цэнтра Уладзіміра Някляева. Ліст размешчанs ў peticijos.lt, дзе можна да яго далучыцца. Акрамя таго, яно апублікавана ў прабеларускім, як можна зразумець па спасылках, літоўскай рэсурсе sienosgrius

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота Радыё Свабоды У панядзелак у канцылярыю прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі быў перададзены адкрыты ліст з заклікам зрабіць усе магчымыя захады, каб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика