Доктара, які “выпісаў” Някляева, уратуе карпаратыўная салідарнасць?. 21.by

Доктара, які “выпісаў” Някляева, уратуе карпаратыўная салідарнасць?

28.12.2010 16:45 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Доктара, які “выпісаў” Някляева, уратуе карпаратыўная салідарнасць?


Пакінуць “цяжкога” пацыента ў шпіталі ці адправіць у міліцэйскі ізалятар, можа вырашыць толькі доктар. Бо не існуе ніякай агульнапрынятай этыкі паводзінаў медыкаў. Затое ёсць карпаратыўная салідарнасць, якая заўжды дапаможа.

Падзеі 19 снежня на плошчы Незалежнасці выклікалі шмат разваг не толькі аб лёсе затрыманых там людзей, але і нечакана спарадзілі шмат спрэчак на тэму этыкі паводзінаў дактароў. Падставай для гэтага найперш стала тое, як галоўны лекар шпіталя хуткай дапамогі Віктар Сірэнка дазволіў “невядомым людзям” забраць з палаты збітага Уладзіміра Някляева. А, да прыкладу, жыхар Маладзечна Ян Лагвіновіч знаходзіцца на Акрэсціна са зламанай рукой і разбітай галавой.



Што тычыцца Віктара Сірэнкі, то ён увогуле на наступны дзень пасля здарэння заявіў беларускаму тэлебачанню, што Някляеў сам сыйшоў са шпіталю. Потым жонка кандыдыта ў прэзідэнты Вольга распавяла, што збітаму палітыку галоўны доктар шпіталя змяніў дыягназ. Паводле яго, Някляеў атрымаў лёгкія цялесныя пашкоджанні.



Еўрарадыё вырашыла даведацца, ці існуюць нейкія агульнапрынятыя нормы медычнай этыкі для такіх выпадкаў. Але, як патлумачыў хірург адной са сталічных паліклінік Павел, ніякіх “нарматыўных” дакументаў на гэты конт няма — рашэнне аддаваць ці не аддаваць хворага міліцыянерам залежыць ад доктара, які лекуе пацыента.

Павел: “Тут пытанне тычыцца непасрэдна толькі дваіх: таго, хто забірае, і таго, хто лекуе, — як ім гэта "разруліць". І тут усё залежыць ад таго, што скажа доктар. Тут нейкае рашэнне нехта павінен прыняць для сябе. А ніякіх такіх нарматыўных дакументаў на гэты конт не існуе”.

Гэта, кажа Павел, адно выбар паміж маральнымі перакананнямі доктара і яго страхам за сябе і свой дабрабыт у канкрэтнай сітуацыі. І нават калі ў такой сітуацыі выбару грамадскасць асудзіць медыка, калегі яму ніякага прысуду выносіць не будуць.

Павел: “Што нейкае будзе ім асуджэнне — не думаю”.

Еўрарадыё: “А чаму?”

Павел: “Сыходзячы з меркаванняў карпаратыўнай салідарнасці. Бо такое можа здарыцца ў кожнага. Сёння ты выкажаш асуджэнне, а заўтра ты будзеш у тваім разуменні не вінаваты, а табе выкажуць такое асуджэнне. І што ты будзеш рабіць?”

Але не толькі калегі, але нават і Вольга Някляева вырашыла не дамагацца пакарання Сірэнкі, а пакінуць яго дзеянні на яго ж сумленні.

Вольга Някляева: “Я ведаю, што гэта было зроблена ім пад ціскам і ён проста паддаўся. Ну, што ж — слабы чалавек духам. У мяне ёсць да яго, канешне ж, прэтэнзіі, але афіцыйна падаваць на яго ў суд я не збіраюся. Няхай жыве з гэтым сам. І сам разбіраецца з гэтым. А проста нават і звязвацца не хачу, і бачыць яго не хачу”.

У 6-м клінічным шпіталі Мінска да гэтага часу знаходзіцца Мая Абрамчык. Дзяўчыне зрабілі складаную аперацыю на назе, зламанай АМАПаўцам на плошчы 19 снежня. З гэтай нагоды, кажа Мая, да яе ўжо некалькі разоў прыходзілі супрацоўнікі праваахоўных органаў, бралі тлумачэнні — і наконт здарэння, і наконт яе прысутнасці ў той вечар на плошчы Незалежнасці. Мая не ведае, ці паўставала перад тымі медыкамі, якія яе лекуюць, пытанне: аддаваць яе ў ізалятар часовага ўтрымання ці пакінуць у шпіталі? Размоваў такіх, кажа дзяўчына, не было. Але катэгарычна выказалася, што ў такіх сітуацыях медыкі не павінны выконваць “просьбы” міліцыянтаў і аддаваць пацыентаў у іх установы.



Мая Абрамчык: “Ну, канешне, павінны былі дактары заступацца за такіх людзей — гэта без пытанняў”.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакінуць “цяжкога” пацыента ў шпіталі ці адправіць у міліцэйскі ізалятар, можа вырашыць толькі доктар. Бо не існуе ніякай агульнапрынятай этыкі паводзінаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика