Польшча гатова прыняць студэнтаў, адлічаных у ВНУ за ўдзел у акцыі 19 снежня
29.12.2010 00:00
—
Новости Общества
|
Міністр навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Барбара Кудрыцка заклікала польскія ўніверсітэты разгледзець магчымасць прыёму на бясплатную вучобу студэнтаў, адлічаных з вышэйшых навучальных устаноў Беларусі «за ўдзел у дэманстрацыях супраць цяперашняга рэжыму». Аб гэтым паведамляе 22 снежня афіцыйны сайт Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы. «У святле дзеянняў уладаў Беларусі, якія выклікаюць неспакой і заключаюцца ў парушэнні асноўных грамадзянскіх правоў і свабод, Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы ў сваю чаргу выказала гатоўнасць аплаціць пражыванне беларускіх студэнтаў у Польшчы, а таксама пры садзейнічанні польскага Міністэрства замежных спраў аказаць ім падтрымку ў вырашэнні «арганізацыйных пытанняў». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністр навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Барбара Кудрыцка заклікала польскія ўніверсітэты разгледзець магчымасць прыёму на бясплатную вучобу студэнтаў,... |
|