Наваградчанка адмовілася ісці ў КДБ. 21.by

Наваградчанка адмовілася ісці ў КДБ

29.12.2010 00:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супрацоўнік Наваградзкага КДБ, старшы лейтэнант Дзьмітры Марцішэўскі, прынёс на працу да актывісткі Дар’і Бахар паведамленьне, што яна павінна зьявіцца сёньня ў КДБ.

Спадарыня Бахар стэлефанавалася з праваабаронцамі і адмовілася ісьці ў КДБ з тае прычыны, што паведамленьне — не афіцыйная папера, як, да прыкладу, позва.

Са слоў Дар’і Бахар, супрацоўнік КДБ яшчэ раз прыходзіў да яе на працу і запатрабаваў, каб яна вярнула паведамленьне і напісала тлумачэньне — чаму адмаўляецца зьявіцца ў КДБ на іх патрабаваньне. Паведамленьне яна вярнула, але тлумачэньне пісаць адмовілася.

Пасьля гэтага супрацоўнік КДБ паабяцаў, што ёю зоймецца пракуратура. Вядома, што з падобным паведамленьнем у Наваградку шукаюць яшчэ аднаго актывіста — Юрыя Казака.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнік Наваградзкага КДБ, старшы лейтэнант Дзьмітры Марцішэўскі, прынёс на працу да актывісткі Дар’і Бахар паведамленьне, што яна павінна зьявіцца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика