"Адмыў" 100 мільярдаў. 21.by

"Адмыў" 100 мільярдаў

29.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінчанін, які "зарабіў" шалёныя грошы, пасля легалізаваў іх у дальнім замежжы.

Пакуль усе падрабязнасці гэтай крымінальнай справы не паведамляюцца, аднак пэўная інфармацыя наконт таго, як падазроны змог незаконна нажыць свой капітал, ёсць. У прыватнасці, як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў прэс-службе Камітэта дзяржкантролю, гэты мінчанін, які кіраваў удзельнікамі створанай ім арганізаванай злачыннай групы, праводзіў супрацьпраўныя фінансавыя аперацыі. Прычым рабіў ён гэта, выкарыстоўваючы рэквізіты, дакументы, клішэ пячатак і рахункі беларускіх і замежных прадпрыемстваў. Такім чынам на працягу 2006—2010 гадоў прадпрымальная асоба змагла атрымаць даход у 100 мільярдаў рублёў. У адносінах да падазронага Дэпартаментам фінансавых расследаванняў КДК заведзена крымінальная справа.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінчанін, які "зарабіў" шалёныя грошы, пасля легалізаваў іх у дальнім замежжы. Пакуль усе падрабязнасці гэтай крымінальнай справы не паведамляюцца, аднак...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика