У Беларусі прадоўжыцца практыка заахвочвання работнікаў камерцыйных арганізацый за рэалізацыю прадукцыі на экспарт. 21.by

У Беларусі прадоўжыцца практыка заахвочвання работнікаў камерцыйных арганізацый за рэалізацыю прадукцыі на экспарт

30.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 снежня падпісаў указ № 682, якім уносяцца змяненні і дапаўненне ва ўказ ад 23 студзеня 2009 года № 49 "Аб некаторых пытаннях стымулявання рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) у 2010 годзе", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з указам № 49, дзеючым у якасці эксперыменту на працягу 2009 і 2010 гадоў, кіраўнікам камерцыйных арганізацый незалежна ад формы ўласнасці прадастаўлена права штомесяц выплачваць узнагароджанне работнікам за рэалізацыю прадукцыі, у тым ліку на экспарт, і зніжэнне запасаў гатовай прадукцыі, а таксама ўстанаўліваць кіраўнікам і спецыялістам структурных падраздзяленняў, якія забяспечваюць паступленне валютнай выручкі, персанальныя ўмовы аплаты працы, якія прадугледжваюць павышаныя памеры акладаў, надбавак і прэмій.

Улічваючы неабходнасць пашырэння рынкаў збыту беларускай прадукцыі на сусветных рынках, забеспячэння стымулявання росту аб'ёмаў яе рэалізацыі, указам № 682 надаецца пастаянны характар дзеянню ўказа № 49.

Акрамя таго, пашыраецца пералік асоб, якім могуць быць устаноўлены персанальныя ўмовы аплаты працы, а таксама прадастаўляецца права кіраўнікам камерцыйных арганізацый незалежна ад формы ўласнасці прадугледжваць у кантрактах работнікам, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў заключэнні знешнеэканамічнай здзелкі (дагавора), у залежнасці ад эфектыўнасці яе (яго) рэалізацыі ўзнагароджанне ў працэнтных адносінах ад сумы гэтай здзелкі (дагавора).

Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2011 года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 снежня падпісаў указ № 682, якім уносяцца змяненні і дапаўненне ва ўказ ад 23 студзеня 2009 года № 49 "Аб некаторых пытаннях...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика