Пісьменнікі звярнуліся з заявай да генпракурора. 21.by

Пісьменнікі звярнуліся з заявай да генпракурора

31.12.2010 01:20 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь

Рыгору Васілевічу

ЗАЯВА

Мы даведаліся, што жыццё выдатнага беларускага паэта, кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Уладзіміра Някляева знаходзіцца ў страшнай небяспецы. Гіпертанічны крыз, які ён перанёс 29 снежня 2010 года, пагражаў смерцю.

Уладзіміру Някляеву неабходная тэрміновая шпіталізацыя і медыцынскае абследаванне. Ён павінен знаходзіцца пад пільным кантролем дактароў і атрымліваць усе рэкамендаваныя яму медыкаменты.

Патрабуем неадкладных дзеянняў для выратавання жыцця Уладзіміра Някляева — найперш пераводу яго са следчага ізалятара КДБ у шпіталь.

Без неадкладнай медыцынскай дапамогі Уладзімер Някляеў можа памерці ў любую хвіліну!

30 снежня 2010 г.

«Святлана Алексіевіч, пісьменніца, лаўрэат міжнародных літаратурных прэмій

Васіль Зуёнак, паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы

Алесь Разанаў, паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы і міжнароднай прэміі імя Гердэра

Валянцін Акудовіч, філосаф

Алесь Анціпенка, філосаф, кандыдат філасофскіх навук

Наталля Бабіна, пісьменніца, журналістка

Уладзімір Арлоў, пісьменнік, лаўрэат міжнароднай прэміі «Еўрапейскі паэт свабоды»

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Генеральнаму пракурору Рэспублікі БеларусьРыгору ВасілевічуЗАЯВАМы даведаліся, што жыццё выдатнага беларускага паэта, кандыдата ў прэзідэнты Беларусі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика