Беларусь закрывае Офіс АБСЕ ў Мінску. 21.by

Беларусь закрывае Офіс АБСЕ ў Мінску

01.01.2011 00:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускі бок прыняў рашэнне аб непрадаўжэнні мандата офіса АБСЕ ў Мінску.

31 снежня пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Аляксандр Сычоў праінфармаваў пра гэта членаў Пастаяннага савета АБСЕ, паведаміў БелаПАН прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

«Варта зазначыць, што гэта свядомае рашэнне, якое абумоўлена адсутнасцю аб’ектыўных падстаў для захавання місіі АБСЕ ў Беларусі,

— заявіў Савіных. — Гэтая пазіцыя на працягу шэрагу гадоў выкладалася ў афіцыйных заявах беларускага боку».

Паводле яго слоў, з 2003 года за час працы офіса ў Беларусі «рэалізаваны шэраг значных сумесных праектаў». «Эксперты АБСЕ і зацікаўленыя дзяржаўныя ўстановы паспяхова супрацоўнічалі ў сферы развіцця альтэрнатыўных крыніц энергіі, развіцця сельскага турызму, аднаўлення рэгіёнаў, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС», — паведаміў Савіных.

Як зазначыў прэс-сакратар, «асаблівая ўвага ў межах сумесных праектаў надавалася стварэнню эфектыўных механізмаў узаемадзеяння дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, развіццю заканадаўства аб мясцовым самакіраванні, барацьбе з гандлем людзьмі».

«Беларускі бок высока ацэньвае паслядоўныя намаганні супрацоўнікаў офіса па рэалізацыі сумесных праектаў. Упэўнены, што дзейнасць офіса зрабіла важны ўнёсак ва ўдасканаленне практыкі працы дзяржаўных інстытутаў Беларусі», — заявіў прэс-сакратар.

«Ацэнка вынікаў дзейнасці офіса АБСЕ ў Мінску паказвае, што мандат офіса выкананы, — зазначыў прэс-сакратар МЗС. — Як сведчыць вопыт Латвіі, Эстоніі і Грузіі, дзе ў апошнія гады аналагічныя палявыя прадстаўніцтвы АБСЕ былі закрытыя гэтымі дзяржавамі пасля пэўнага перыяду іх працы, праектная дзейнасць АБСЕ можа паспяхова і эфектыўна рэалізоўвацца ў прамых кантактах з інстытутамі АБСЕ. Такі падыход ужо на працягу некалькіх гадоў адпрацоўваўся намі са штаб-кватэрай АБСЕ».

Як мяркуе Андрэй Савіных, «рашэнне Беларусі аб спыненні працы офіса ў Мінску не прывядзе да зніжэння ўзроўню ўзаемадзеяння нашай краіны з АБСЕ». «Наадварот, мы гатовыя да ўмацавання і павышэння эфектыўнасці практычнага ўзаемадзеяння з інстытутамі АБСЕ па ўсіх кірунках праграмнай дзейнасці арганізацыі», — зазначыў прэс-сакратар.

Як раней паведамлялася, 20 снежня ў Мінску было абнародавана заключэнне міжнародных назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) і Парламенцкай асамблеі (ПА) АБСЕ, з

годна з якім выбары ў Беларусі па-ранейшаму не адпавядаюць стандартам АБСЕ.

«Прэзідэнцкія выбары паказалі, што Беларусі ўсё яшчэ трэба будзе прайсці значны шлях, каб пачаць адпавядаць сваім абавязацельствам у межах АБСЕ, хоць былі зробленыя некаторыя канкрэтныя паляпшэнні», — гаворыцца ў дакуменце.

Зазначаецца таксама, што дзень галасавання «быў азмрочаны затрыманнямі большасці кандыдатаў у прэзідэнты і соцень актывістаў, журналістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці».

«Разам з тым як галасаванне ў дзень выбараў у цэлым атрымала станоўчую ацэнку, працэс значна пагоршыўся падчас падліку галасоў: па ацэнках назіральнікаў, амаль палова галасоў (пад назіраннем) падлічвалася дрэнна або вельмі дрэнна. Гэта падарвала крокі, якія былі зроблены для таго, каб палепшыць выбары», — зазначаюць назіральнікі АБСЕ.

Як заявіў кіраўнік кароткатэрміновай місіі назіральнікаў АБСЕ і дэлегацыі ПА АБСЕ Тоні Лойд, «гэтыя выбары не змаглі даць Беларусі новы старт, у якім яна мела патрэбу». «Працэс падліку галасоў не быў празрыстым. Народ Беларусі заслугоўвае лепшага. У прыватнасці, зараз я чакаю, што ўрад будзе адказваць за арышты кандыдатаў у прэзідэнты, журналістаў і праваабаронцаў», — сказаў Лойд.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінск прыняў рашэнне аб непрадаўжэнні мандата офіса АБСЕ ў нашай краіне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика