На Берасцейшчыне рэдактарка закрыла незалежную «Газету для вас». 21.by

На Берасцейшчыне рэдактарка закрыла незалежную «Газету для вас»

01.01.2011 00:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Перад Новым годам рэдактарка выдання «Газета для вас» Лідзія Цалуйка паведаміла калектыву пра тое, што яна стамілася і вырашыла закрыць выданне. Яна ўжо ў пенсійных гадах і вырашыла пераехаць да дзяцей у Гродна.

Грамадска-палітычны штотыднёвік «Газета для вас» быў заснаваны ў студзені 1997 году. Выданне стала пераемніцай «Газеты Кудзінава». Ён распаўсюджваўся ў Бярозе, Івацэвічах, Пружанах. У выніку атак на незалежную прэсу з"явіліся праблемы з распаўсюдам, знізіўся тыраж. Апошнім часам газета разыходзілася 3000-4000 экзэмпляраў, фінансава ёй было нялёгка.

Пакуль няясна, які ўплыў на рашэнне спн. Цалуйкі меў маштабны накат на апазіцыю пасля 19 снежня. Сама яна адмаўляецца ад каментароў.

Падзяліцца навіной: 
Мікола Бугай

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакуль няясна, які ўплыў на рашэнне спн. Цалуйкі меў маштабны накат на апазіцыю пасля 19 снежня.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика