На радасць дзецям Віцебск заваліла снегам
03.01.2011 14:19
—
Новости Общества
|
На радасць дзецям Віцебск заваліла снегам На радасць дзецям ужо некалькі дзён у Віцебску і па ўсёй Віцебскай вобласці стаіць сапраўднае навагодняе надвор’е — пры невялікім марозцы сыпецца і сыпецца снег. ![]() Праўда, працаўнікам камунальных службаў снегапад не дадае настрою, бо ў святочныя дні ў іх дадалося працы. На жаль, ужо не ўсе вуліцы паспяваюць чысціць. Напрыклад, на вуліцы Суворава, якая нядаўна стала пешаходнай, цяпер можна хадзіць на лыжах. ![]() Маларухомы цыклон, які панаваў над паўночнай Беларуссю апошнія дні мінулага года, змяніў актыўны паўночнаатлантычны цыклон, які прыйшоў з Нарвегіі і прынёс 1 студзеня завіруху. Сёння вецер палагаднеў, але снег працягвае сыпацца. Да 8 гадзін 2 студзеня снежнае покрыва на тэрыторыі Віцебскай вобласці дасягнула вышыні 56 сантыметраў. Такому шчодраму падарунку ад Зюзі радуюцца дзеці — яны накаталі некалькі горак (напрыклад — каля амфітэатра і помніка Караткевічу) і з’язджаюць адтуль на санках і іншых прыстасаваннях. Дарэчы, на суботніку, які праходзіў 18 верасня 2010 года, Аляксандр Косінец абяцаў на адхоне каля батанічнага сада пры дапамозе снегавых пушак зрабіць санную горку з пад’ёмнікам. Здаецца, і пушак не трэба, але дзе тыя пад’ёмнікі? ![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На радасць дзецям ужо некалькі дзён у Віцебску і па ўсёй Віцебскай вобласці стаіць сапраўднае навагодняе надвор’е — пры невялікім марозцы сыпецца і сыпецца снег.... |
|